Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Гапееў Васіль Іванавіч

Дата нараджэння
21.01.1951
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, в. Волева
Род дзейнасці
работнік чыгуначнага транспарту
Узнагароды і прэміі
Знак «Ганаровы чыгуначнік»

Гапееў Васіль Іванавіч нарадзіўся 21 студзеня 1951 года ў вёсцы Волева Дубровенскага раёна.

З 1967–1970 гг. вучыўся ў Аршанскім тэхнікуме чыгуначнага транспарту. Пасля службы ў арміі паступіў у Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці «Эксплуатацыя чыгунак», які скончыў у 1977 годзе. Сваю працоўную дзейнасць пачаў з дзяжурнага, затым стаў начальнікам станцыі «Мінск-Паўднёвы» Мінскага аддзялення. Пасля працаваў галоўным інжынерам, начальнікам станцыі «Сцяпянка», начальнікам грузавога аддзела Мінскага аддзялення.

З лютага 2002 года займае пасаду начальніка Беларускай чыгункі. 27 жніўня 2004 года прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. З 2006 года пасол Рэспублікі Беларусь у Казахстане, на гэтай пасадзе ён прабыў да 2009 года.

Узнагароджаны знакам «Ганаровы чыгуначнік».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Василий Иванович Гапеев// Железнодорожник Белоруссии.– 2006.– 25 нояб. – С. 2.

2. О назначении В.И. Гапеева Заместителем Премьер-министра Республики Беларусь: Указ Президента Республики Беларусь, 27 августа 2004 г., № 419 // Советская Белоруссия.– 2004. – 28 авг. – С. 2.