Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Гарбук Генадзь Міхайлавіч

Дата нараджэння
24.07.1934
Месца нараджэння
Віцебская вобл., Ушацкі раён, в. Глыбачка
Дата смерці
07.02.2018
Род дзейнасці
акцёр
1958–2018
Спецыялізацыя
акцёр драматычнага тэатра
Узнагароды і прэміі
Народны артыст Беларускай ССР (1980)
Дзяржаўная прэмія СССР (1984)
Медаль Францыска Скарыны (1995)
Спецыяльная прэмяі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Прэмія «За духоўнае адраджэнне»
Прэмія Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная Паўлінка».

Гарбук Генадзь Міхайлавіч нарадзіўся 24 ліпеня 1934 года ў в. Глыбачка. Беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1958). Ён быў выпускніком легендарнага тэатральнага рэжысёра і педагога, народнага артыста БССР Дзмітрыя Арлова. Працаваў у Беларускім тэатры імя Якуба Коласа, з 1962 года – у Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы.

Мастацтву акцёра ўласцівы моцны тэмперамент, глыбокае псіхалагічнае спасціжэнне характараў. Ён валодаў вельмі шырокім акцёрскім дыяпазонам. Яму падуладны былі і глыбока драматычныя, псіхалагічныя, і востра-характарныя вобразы. Г. М. Гарбук – майстар яркай сцэнічнай дэталі, гратэску. Найбольш яркія характары стварыў у нацыянальным рэпертуары: Васіль (спектакль і тэлевізійная пастаноўка «Людзі на балоце» І. Мележа), Сымон («Раскіданае гняздо» Янкі Купалы), Зёлкін («Хто смяецца апошнім» К. Крапівы), Яўмень («Ажаніцца – не журыцца» М. Чарота і Далецкіх), Клёпкін, Прокусаў («Пагарэльцы», «Верачка» А. Макаёнка), Андрэй Буслай («Парог» А. Дударава).

Імкненнем да арыгінальнай інтэрпрытацыі пазначаны ролі Гарбука ў класічным і сучасным рэпертуары: Акцёр («На дне» М. Горкага), Ціхан («Навальніца», А. Астроўскага), Добчынскі («Рэвізор» М. Гогаля), Бярозкін («Залатая карэта» Л. Лявонава), Кэлін («Святая святых» І. Друцэ) і інш.

Здымаўся ў тэлевізійных пастаноўках («Трэцяе пакаленне», «Трывожнае шчасце», «Завеі, снежань», «Плач перапёлкі», «Крыло цішыні») і ў кіно («Людзі на балоце», «Подых навальніцы», «Белыя росы», «Чорны замак Альшанскі») і інш.

У кінематографе Генадзя Гарбука праславіла роля Петрака ў знакамітым фільме «Знак бяды», які Міхаіл Пташук зняў паводле аднайменнага твора Васіля Быкава. На Міжнародным кінафестывалі ў Заграбе (Югаславія) акцёр атрымаў прыз за лепшую мужчынскую ролю ў гэтай карціне. Тады фільм быў адзначаны мноствам узнагарод. Акрамя таго, «Знак бяды» ўвайшоў у спіс 10 самых лепшых фільмаў пра вайну Лонданскага музея кінамастацтва.

У апошнія гады Генадзь Гарбук працягваў выходзіць на сцэну Купалаўскага тэатра: Мікіта («Вечар» А. Дударава), Ціхан Пратасавіцкі («Пінская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча), Еўдакім Захаравіч Жыгалаў («Вяселле» А. Чэхава), Чарнушка («Людзі на балоце» І. Мележа), Андрэй Сцяпанавіч («Каханне як мілітарызм» П. Гладзіліна) і інш.

Генадзь Міхайлавіч Гарбук – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1966) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1984) за тэлеверсію і мастацкі фільм «Людзі на балоце» паводле І. Мележа. Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў (1984), медалём Ф. Скарыны (1995). У 2010 годзе стаў уладальнікам вышэйшай узнагароды Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная Паўлінка».

Памёр Генадзь Міхайлавіч Гарбук 7 лютага 2018 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Аўсяннікаў, Г. С. «Не трэба быў яму той Рычард...» / Г. С. Аўсяннікаў ; занатавала Ж. Лашкевіч // Мастацтва. – 2018. – № 2. – С. 37.

2. Бунцэвіч, Н. Верны сцэне да апошняга / Н. Бунцэвіч // Культура. – 2018. – 10 лют. – С. 6–7.

3. Варанько, К. У Тэатры – Чалавек... // Літаратура і мастацтва. – 2009. – 24 ліп. – С. 1.

Да 75-годдзя народнага артыста Беларусі Г. Гарбука.

4. Гарбук, Г. «Любоў вернецца да вас сто разоў» // Настаўніцкая газета. – 2009. – 21 крас. – С. 4.

Гутарка з народным артыстам БССР, які больш за 40 гадоў працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Янкі Купалы.

5. Гарбук, Г. Людзі на экране, або Як не быць аднолькавым // Культура. – 2009. – 14–20 лістап. – С. 1, 3.

Гутарка з народным артыстам Беларусі, ураджэнцам Ушацкага р-на, які ўзнагароджаны спецыяльным прызам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве».

6. Гарбук, Г. Мелодии его судьбы // СБ. Беларусь сегодня. – 2009. – 26 сент. – С. 7.

Театральные роли Геннадия Гарбука.

7. Гарбук, Г. Юбілей. Прыемная рэч у двух актах // Культура. – 2009. – 1–7 жніўня. – С. 6.

Размова з акцёрам Купалаўскага тэатра Г.М. Гарбуком пра шлях у тэатральнае і кінамастацтва.

8. Гарбук, Г. М. Геннадий Гарбук – йог со стажем // Белорусская нива. – 2009. – 21 нояб. – С. 6.

Беседа с народным артистом Беларуси, лауреатом Государственной премии БССР, уроженцем Ушачского района.

9. Гарбук, Г. М. «З кожнай новай узнагародай адказнасць перад гледачамі толькі павялічваецца» // Рэспубліка. – 2009. – 19 лістап. – С. 8.

Гутарка з народным артыстам Беларусі, ураджэнцам Ушацкага раёна, які атрымаў спецыяльны прыз «За развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве».

10. Гарбук, Г. М. Генадзь Гарбук: «Я і сёння згадзіўся б на ролю Васіля...» / Г. М. Гарбук ; гутарыў А. Каско // Звязда. – 2012. – 23 кастр. – С. 1, 5.

Гутарка з народным артыстам Беларусі, ураджэнцам Ушацкага раёна.

11. Гарбук, Г. М. «Хадзілі чуткі, вам увесь Парыж апладзіраваў» / Г. Гарбук ; гутарыла Н. Бунцэвіч // Культура. – 2014. – 9 жн. – С. 6.

Гутарка з народным артыстам Беларусі пра яго жыццё і творчасць.

12. Гарбук Генадзь Міхайлавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г. К. Кісялёў [і інш.]. – Мн., 2003. – С. 550.

13. Гарбук Генадзь Міхайлавіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2002. – Т. 1. – С. 251.

14. Гарманічнасць па-беларуску // Звязда. – 2014. – 24 ліп. – С. 3.

Да 80-годдзя з дня нараджэння народнага артыста Беларусі, ураджэнца Ушацкага раёна Генадзя Міхайлавіча Гарбука.

15. Гнілазуб, В. Шчыры беларус з Ушаччыны : сёння спаўняецца 80 гадоў народнаму артысту Беларусі Генадзю Гарбуку / В. Гнілазуб // Сельская газета. – 2014. – 24 июля. – С. 14.

16. Горецкая, М. Мысль, только мысль / М. Горецкая // Советская Белоруссия. – 1980. – 17 дек.

17. Камаркова, В. У гонар знакамітых выпускнікоў / В. Камаркова // Патрыёт (Ушачы). – 2019. – 26 верас. – С. 1, 4.

18. Караленка, В. «Мой самы адказны экзамен» / В. Караленка // Патрыёт (Ушачы). – 2014. – 27 жн. – С. 1, 3.

У районным Доме культуры г. п. Ушачы адбылася творчая вечарына Г. М. Гарбука.

19. Крывашэева, Н. Характар Чалавека // Народная газета. – 2009. – 25 ліп. – С. 5,7.

Ілюстраваныя старонкі жыцця і лёсу народнага артыста Беларусі Г.М. Гарбука.

20. Мінчукова, А. Песні яго жыцця // Літаратура і мастацтва. – 2009. – 9 кастр. – С. 3.

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі, ураджэнца в. Глыбачка Ушацкага раёна Генадзя Міхайлавіча Гарбука адбылася ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы.

21. Саенкова, Л. Народный / Л. Саенкова // Советская Белоруссия. – 2014. – 7 авг. – С. 14.

22. Свірко, І. Бывайце, мэтр: не стала патрыярха Купалаўскага тэатра Генадзя Гарбука / І. Свірко // Рэспубліка. – 2018. – 9 лют. – С. 15.

23. Свірко, І. З кожнай роляй гатовы вучыцца нанова / І. Свірко // Рэспубліка. – 2014. – 24 ліп. – С. 10.

Пра творчы шлях народнага артыста Беларусі, ураджэнца Ушаччыны Генадзя Міхайлавіча Гарбука.

24. Сильванович, О. Геннадий Гарбук. Наша легенда / Олег Сильванович // На экранах. – 2014. – № 5. – С. 24.

О белорусском актере Г. Гарбуке.

25. Станюта, А. Такім артыст робіць сабе сам / А. Станюта // Патрыёт (Ушачы). – 1979. – 15 снеж.

26. Цялятка, А. З любоўю і ўдзячнасцю / А. Цялятка // Витебские вести. – 2014. – 26 авг. – С. 3.

27. Яркая встреча с артистом // Полацкі веснік. – 2016. – 29 крас. – С. 14.