Гарбук Уладзімір Міхайлавіч
Гарбук Уладзімір Міхайлавіч – военачальнік. Нарадзіўся 10 мая 1932 года ў г. п. Обаль Шумілінскага раёна.
Скончыў Ушацкую сярэднюю школу (1952), Выбаргскае вучылішча марской пяхоты (1955), Ваенна-палітычную акадэмію імя У. I. Леніна.
У 1955–1973 гг. служыў на Паўночным флоце ў берагавых часцях, на мінна-тарпедным арсенале, у ракетных злучэннях, у брыгадзе тарпедных катараў.
3 1969 года – намеснік камандзіра атамнай ракетнай падводнай лодкі «К-162» 1-й Чырванасцяжнай флатыліі падводных лодак Паўночнага флоту.
У 1977–1980 гг. працаваў у Рэспубліцы Куба. 3 1980 года служыў у Палітупраўленні Ваенна-Марскога Флоту СССР, працаваў у Троіцкім інстытуце інавацыйных і тэрмаядзерных даследаванняў.
ЛІТАРАТУРА
1. Гарбук Уладзімір Міхайлавіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Витебская областная типография, 2007. – С. 50–51.
2. Бугай, Н. Прыклад бацькоў вызначыў лёс / Н. Бугай // Патрыёт (Ушачы). – 2007. – 12 мая. – С. 2.