Гаціх Міхаіл Аляксандравіч
Гаціх Міхаіл Аляксандравіч нарадзіўся 10 чэрвеня 1931 года ў в. Радкоўшчына Полацкага раёна, беларускі вучоны ў галіне інфармацыйных тэхналогій, аналізу, кантролю і кіравання прыродаахоўнай дзейнасцю. Доктар тэхнічных навук (1982), прафесар (1987).
У 1958 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. З 1962 года працаваў у Інстытуце праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 1999 года – у Беларускім навукова-даследчым цэнтры «Экалогія» (у 1999–2004 гг. – загадчык аддзела). Вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага інстытута сістэмнага аналізу «БелІСА». Навуковыя працы напісаны на тэму стварэння аўтаматызаваных сістэм кантролю і кіравання станам прыродна-рэсурснага патэнцыялу рэгіёнаў.
ЛІТАРАТУРА
1. Гатих Михаил Александрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 292.
2. Гатих Михаил Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 2 : А–Герань – С. 884.
3. Гаціх Міхаіл Аляксандравіч // Памяць: Полацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: І. Б. Каросцік, Р. І. Маслоўскі, А. Л. Петрашкевіч ; уклад. С. С. Чарняўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Вышэйшая школа, 1999. – С. 639.