Гельвіх Пётр Аўгуставіч
Гельвіх Пётр Аўгуставіч нарадзіўся 19 снежня 1873 года ў Віцебску. Ваенны дзеяч, вучоны ў галіне балістыкі і тэорыі стральбы. Доктар тэхнічных навук, прафесар.
З 1892 года – у арміі. У 1903 годзе скончыў Міхайлаўскую артылерыйскую акадэмію. З 1903 па 1917 гг. – выкладчык Міхайлаўскай артылерыйскай акадэміі. У лютым 1918 года артылерыйская акадэмія ўвайшла ў склад Чырвонай Арміі.
Званне «генерал-маёр артылерыі» П. А. Гельвіху было прысвоена ў 1940 годзе.
У 1941 годзе Пётр Аўгуставіч Гельвіх быў узнагароджаны Сталінскай прэміяй за вялікія заслугі ў галіне балістыкі і тэорыі стральбы – навуковыя даследаванні і навуковыя працы. Да 1943 года – выкладчык у Ваеннай акадэміі імя Ф. Э. Дзяржынскага.
27 студзеня 1944 года П. А. Гельвіх быў арыштаваны і асуджаны на 15 гадоў. 23 ліпеня 1953 года справа Гельвіха была перагледжана, ён быў рэабілітаваны. Да 1953 года – у Галоўным артылерыйскім упраўленні Савецкай Арміі.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна (2), святой Ганны, святога Станіслава, святога Уладзіміра.
Памёр Пётр Аўгуставіч 7 мая 1958 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Гельвіх Пётр Аўгуставіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1997. – Т. 5 : Гальцы–Дагон. – С. 143.
2. Гельвіх Пётр Аўгуставіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 524.
3. Гельвих Петр Августович // Военачальники земли белорусской : энциклопедический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : БелЭн, 2005. – С. 182.
СПАСЫЛКІ