Герасіменка Уладзімір Аляксандравіч
Герасіменка Уладзімір Аляксандравіч нарадзіўся 18 кастрычніка 1955 года ў вёсцы Зарубы Дубровенскага раёна.
Беларускі філосаф. Званне доктара філасофскіх навук прысвоена ў 1990 годзе. У 1977 годзе скончыў Віцебскі педагагічны інстытут. З 1982 года выкладае ў Інстытуце філасофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Даследуе праблемы логікі, метадалогіі і філасофіі навукі, выкарыстання розных тыпаў ведаў у экспертных (камп’ютэрных) сістэмах.
ЛІТАРАТУРА
1. Герасіменка Уладзімір Аляксандравіч//Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.] ; уклад.: А. Я. Гаўруцікаў, Р. П. Кахноўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1997. – Кн. 1. – С. 512.
2. Яфрэменка, Г. Філосаф з Заруб / Г. Яфрэменка // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1995. – 18 сак. – С. 2.