Герасіменка Віктар Паўлавіч
Герасіменка Віктар Паўлавіч нарадзіўся ў 1920 годзе ў в. Пруды Расонскага раёна.
У 1940 годзе скончыў фельчарска-акушэрскую школу ў Віцебску. Працаваў фельчарам у Краснапольскай бальніцы.
Вясной 1941 года быў прызваны ў Чырвоную Армію.
Служыў у батальёне аэрадромнага абслугоўвання ў г. Камарна Кіеўскай ваеннай акругі. У чэрвені 1941 года аэрадром быў знішчаны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Герасіменка В. П. у складзе разбітай часці адступаў без баёў да г. Харкава.
На станцыі Навошына Мурманскай вобласці навучаўся ў дыверсійнай школе. Праз паўгады быў закінуты ў тыл праціўніка ў Расонскі раён.
З 1943 года – палітрук роты партызанскай брыгады імя Варашылава Вілейскай вобласці.
З канца жніўня 1944 года – на медыцынскай рабоце: памочнік санітарнага ўрача Мядзельскага, загадчык аддзела аховы здароўя Смаргонскага раёнаў.
У 1949–1951 гг. – загадчык сельгасаддзела Смаргонскага РК КПБ.
З 1951 года – на медыцынскай рабоце ў Смаргонскім раённым аддзеле аховы здароўя.
З 1952 года – памочнік санітарнага ўрача, інспектар раённага аддзела аховы здароўя, загадчык дэзынфекцыйнага аддзялення санітарнай службы ў Расонскім раёне.
У 1976 годзе было прысвоена званне «Заслужаны работнік аховы здароўя».
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі.
Памёр у 1991 годзе.
ЛІТАРАТУРА
1. Герасіменка Віктар Паўлавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 538.
2. Виктор Павлович Герасименко // Они сражались со смертью: медицина Россонского района 1941–1944 / А. В. Пуртов. – Полоцк : Полоцкое книжное издательство, 2012. – С. 61–62.
3. Пуртов, А. В. С милосердием в сердце: история здравоохранения Россонского района Витебской области : очерки / А. В. Пуртов. – Витебск : Витебская областная типография, 2015. – 296 с.