Гімпельсон Яфім Гілевіч
Гімпельсон Яфім Гілевіч – расійскі вучоны.
Нарадзіўся 24 жніўня 1921 года ў в. Слаўнае Талачынскага раёна.
Доктар гістарычных навук (1966), прафесар (1989).
У 1945 годзе скончыў гістарычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Больш за 45 гадоў працаваў у Інстытуце гісторыі Акадэміі Навук СССР (зараз – Інстытут расійскай гісторыі РАН).
З'яўляецца аўтарам 17 манаграфій.
Сярод прац: «Арганізацыя савецкай дзяржаўнай улады» (1962), «Ваенны камунізм: палітыка, практыка, ідэалогія» (1973), «Скрозь буры грамадзянскай вайны – на шляху да сацыялізму» (1988), «Станаўленне і эвалюцыя савецкага дзяржаўнага апарата кіравання, 1917–1930» (2003), «Расія на пераломе эпох. Асэнсаванне расійскай гісторыі XX стагоддзя» (2006), незакончаны рукапіс «Успаміны пра жыццё і навуковую дзейнасць...».
Удзельнічаў у падрыхтоўцы 3-га выд. «Вялікай савецкай энцыклапедыі», энцыклапедыі «Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя» (1977; 2-е выд. – 1987).
Памёр у 2005 годзе. Пахаваны ў Маскве.
ЛІТАРАТУРА
1. Рукопись книги, прерванная на полуслове... / Синеокая Толочинщина: история, экономика, культура, памятные места / А. А. Шнейдер. – Минск : Бизнесофсет, 2009. – С. 43.
СПАСЫЛКІ
Гимпельсон Ефим Гилевич на сайте «Российская Еврейская Энциклопедия»