Гіргель Сяргей Сяргеевіч
Гіргель Сяргей Сяргеевіч нарадзіўся 12 лютага 1944 года ў в. Цімошкава Мёрскага раёна. Спецыяліст у галіне фізічнай оптыкі. Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.
У 1968 годзе скончыў Віцебскі педагагічны інстытут імя С. М. Кірава, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітет (1975 – аспірантура, 1986 – дактарантура).
З 1974 года працуе ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны: у 1993–1998 гг. – загадчык кафедры оптыкі.
Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку навукова-метадычных дапаможнікаў. Аўтар манаграфіі «Основы теоретической кристаллооптики магнитоупорядоченных сред».
Жыве ў г. Гомель.
ЛІТАРАТУРА
1. Гиргель Сергей Сергеевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 300.
2. Гиргель Сергей Сергеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 3 : Герасименко–Картель – С. 40.
3. Гіргель Сяргей Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1997. – Т. 5 : Гальцы–Дагон. – С. 262.
СПАСЫЛКІ
Гомельский государственный университет имени Ф. Скорины – Гиргель Сергей Сергеевич