Гнуценка Пётр Уладзіміравіч
Гнуценка Пётр Уладзіміравіч нарадзіўся 29 ліпеня 1959 года ў в. Уна Лёзненскага раёна.
У 1988 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2004 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З 1984 года працаваў у газеце «Рабочее слово» (з 1987 года – галоўны рэдактар). З 1977 года працаваў у Віцебскім абласным выканаўчым камітэце, у тым ліку, з 2004 года – начальнікам аддзела, 1-м намеснікам начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы. З 2007 года – старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага Саюза журналістаў. Адзін з аўтараў кнігі «Витебская область» (Витебск, 2005).
Зараз Пётр Уладзіміравіч працуе на пасадзе начальніка аддзела ідэалагічнай работы, па справах моладзі, рэлігіі і нацыянальнасцей галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама.
ЛІТАРАТУРА
1. Давидович, О. В. Гнутенко Пётр Владимирович / О. В. Давидович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 321.