Голікаў Валерый Васільевіч
Голікаў Валерый Васільевіч нарадзіўся 1 лютага 1940 года ў в. Харытонава Расонскага раёна.
Вучоны. Вынаходнік. Інжынер-даследчык.
Кандыдат тэхнічных навук (1981).
Спецыяліст па трываласці ядзерных зарадаў і боепрыпасаў у наземных умовах.
Скончыў Расонскую сярэднюю школу з залатым медалём.
З 1961 года – супрацоўнік НДІ-1011 у Снежынску. Прайшоў шлях ад лабаранта па механічных даследаваннях да загадчыка даследчай лабараторыі.
У 1963 годзе скончыў Ленінградскі політэхнічны інстытут імя М. І. Калініна па спецыяльнасці «Дынаміка і трываласць машын».
З 1985 года працаваў ва Усерасійскім навукова-даследчым інстытуце аўтаматыкі імя Духава ў Маскве.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1979) за распрацоўку новых узораў спецыяльных прыбораў.
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».
Узнагароджаны медалём «За доблесную працу» (1970).
Адзначаны знакам «Вынаходнік СССР» (1984).
Памёр 23 мая 2008 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Валерый Васільевіч Голікаў // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 539.
2. Голікаў Валерый Васільевіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 90.
3. Голікаў Валерый Васільевіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 54.
СПАСЫЛКІ