Грыбкоўскі Віктар Паўлавіч
Грыбкоўскі Віктар Паўлавіч нарадзіўся 30 красавіка 1932 года ў вёсцы Асташкавічы Дубровенскага раёна ў сялянскай сям’і.
У 1956 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1959 года выкладаў у Інстытуце фізікі АН БССР (з 1961 – загадчык лабараторыі оптыкі паўправаднікоў).
Навуковыя даследаванні Віктара Паўлавіча Грыбкоўскага прысвечаны праблемам нелінейнай оптыкі, лазернай фізікі.
За цыкл прац па распрацоўцы метадаў разліку энергетычных і часавых характарыстык цвердацелых аптычных квантавых генератараў Віктар Паўлавіч Грыбкоўскі быў узнагароджаны ў 1976 годзе Дзяржаўнай прэміі БССР.
У 1977 годзе ён быў абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР.
Распрацаваў тэорыю нелінейнага паглынання выпрамлення светавых патокаў вялікай інтэнсіўнасці атамамі, малекуламі і паўправадніковымі крышталямі.
За актыўную навуковую і грамадскую дзейнасць доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар В. П. Грыбкоўскі ўзнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалямі і граматамі.
Памёр Віктар Паўлавіч 26 кастрычніка 2000 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Болсун, А. Белорусские имена в науке / А. Болсун // Изобретатель. – 2015. – № 9. – С. 45–48.
2. Грыбкоўскі Віктар Паўлавіч//Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.] ; уклад.: А. Я. Гаўруцікаў, Р. П. Кахноўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1997. – Кн. 1. – С. 513.
3. Гаўруцікаў, А. Яму даступныя тайны лазера / А. Гаўруцікаў // Дняпроўская праўда (Дуброўна).– 1996. – 20 ліп. – С. 3.
4. Грыбкоўскі Віктар Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1997. – Т. 5 : Гальцы–Дагон. – С. 470–471.
5. Русецкий, А. В. Грибковский Виктор Павлович / А. В. Русецкий // Ученые-уроженцы Витебщины – для инновационной Беларуси / А. В. Русецкий, Н. К. Толочко. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2007. – С. 45–46.