Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Грынчук Павел Сямёнавіч

Дата нараджэння
17.05.1976
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Шаркаўшчынскі раён, г. п. Шаркаўшчына
Род дзейнасці
вучоны
Спецыялізацыя
доктар фізіка-матэматычных навук
Узнагароды і прэміі
прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь

Грынчук Павел Сямёнавіч нарадзіўся 17 мая 1976 года ў г. п. Шаркаўшчына. Вучоны ў галіне цеплафізікі, стварэння энергаэфектыўных тэхналогій. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2017), доктар фізіка-матэматычных навук (2014).

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1998, фізічны факультэт, кафедра тэарэтычнай фізікі). З 1998 года працуе ў Інстытуце цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі, з 2012 года – загадчык аддзялення цеплафізікі.

Навуковыя працы ў галіне цеплафізікі, даследаванні праблем гарэння гетэрагенных асяроддзяў са стахастычнай структурай, развіцця матэматычных метадаў апісання стахастычных структур (у прыватнасці, метадаў тэорыі перкаляцыі), стварэння высокатэмпературных кампазіцыйных матэрыялаў. Упершыню прапанавана і абгрунтавана канцэпцыя энергетычных межаў гарэння ў гетэрагенных сумесевых сістэмах. Распрацавана лінейка энергаэфектыўнага пячнога абсталявання, прызначанага для нагрэву, тэрмаапрацоўкі і хіміка-тэрмічнай апрацоўкі металаў.

Аўтар больш за 150 навуковых прац, больш за 60 артыкулаў у часопісах, 13 вынаходак.

З'яўляецца намеснікам кіраўніка падпраграмы «Эфектыўныя цеплафізічныя працэсы і тэхналогіі» Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў «Энергетычныя сістэмы, працэсы і тэхналогіі», членам Дзяржаўнага экспертнага савета № 4 «Энергетыка», членам экспертнага савета Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь (па секцыі «Энергаэфектыўнасць»), членам некалькіх рабочых груп, створаных распараджэннямі ўрада для вырашэння пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, членам навукова-тэхнічнага савета па развіцці шыннай прамысловасці ў Рэспубліцы Беларусь і інш. Член савета па абароне дысертацый пры Інстытуце цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі.

Узнагароджаны прэміяй Нацыянальнай акадэміі навук для маладых навукоўцаў у 2003 годзе. Лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для таленавітых маладых навукоўцаў (2006), атрымаў грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы (2015).

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ананич, Е. Таленавіты вучоны Павел Грынчук / Е. Ананич // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2017. – 16 снеж. – С. 6.

2. Наша родина здесь, над Дисною-рекой... = Our motherland is here over Disna river... : фотоальбом / [Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи Шарковщинского районного исполнительного комитета]. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2018. – 38 с.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Грынчук Павел Сямёнавіч