Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Грыневіч Антон Антонавіч

Дата нараджэння
03.05.1877
Месца нараджэння
03.05.1877
Дата смерці
03.05.1877
Род дзейнасці
збіральнік беларускага музычнага фальклору, выдавец, педагог, кампазітар

Грыневіч Антон Антонавіч нарадзіўся 3 мая 1877 года ў фальварку Іваноўшчына Лепельскага павета (зараз Полацкі раён), збіральнік беларускага музычнага фальклору, выдавец, педагог, кампазітар.

Скончыў Дзісенскае гарадское вучылішча. З 1896 года жыў у Пецярбургу, служыў у дэпартаменце гандлю і промыслу. З 1906 года – член выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца». У 1910 годзе Антон Антонавіч заснаваў прыватнае выдавецтва А. Грыневіча. Сабраў і выдаў «Беларускія песні з нотамі» (т. 1, 1910 г.; т. 2, 1912 г., разам з А. Зязюлем), куды ўвайшлі класічныя творы беларускага меласу. Яго выдавецтва ў 1910–1913 гг. выпусціла ў свет 11 кніг, у тым ліку творы Я. Купалы, Я. Коласа, У. Галубка. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года – супрацоўнік культурна-асветніцкага аддзела Белнацкама ў Маскве. У 1919 годзе знаходзіўся ў Мінску, працаваў на пасадзе загадчыка Беларускага народнага дома, потым быў выкладчыкам у школе. Да чэрвеня 1920 года працаваў у беларускай гімназіі.

З 1920 года жыў у Вільні, працаваў у кааператыве друкароў. Выдаў «Народны спеўнік» і «Школьны спеўнік» (абодва ў 1920 г.). У апошнім, акрамя сабраных ім народных песень, змясціў і свае творы на словы Я. Купалы, Я. Коласа, Г. Леўчыка. Некаторыя з іх («Гэй, наперад», «Касцу») шырока бытавалі ў Заходняй Беларусі. У 1921 годзе Грыневіч А. А. быў зняволены ў Лукішскую турму (Вільня), у кастрычніку вызвалены пад нагляд паліцыі.

У 1922–1923 гг. – сакратар Таварыства беларускай школы, выкладчык музыкі ў Віленскай беларускай гімназіі. У 1923 годзе Антон Антонавіч выдаў першы беларускі падручнік па музыцы «Навука спеву», у 1925 годзе – «Беларускі дзіцячы спеўнік». З 1925 года А. А. Грыневіч жыў у Мінску, працаваў сакратаром музычнай падсекцыі Інбелкульта, старшынёй песеннай камісіі. Зрабіў каля 300 запісаў узораў меласу, дзіцячых гульняў на Тураўшчыне і Полаччыне. Выступіў з «Праграмай-інструкцыяй для збіральніка беларускай музычна-этнаграфічнай творчасці» (Наш край, 1925 г., № 1). У 1928–1933 гг. жыў у Гарадку, Віцебску.

6 верасня 1933 года Грыневіч Антон Антонавіч быў арыштаваны паводле пастановы пазасудовага органа ад 9 сакавіка 1934 года і зняволены на 10 гадоў у папраўча-працоўны лагер.

Памёр Антон Антонавіч 8 снежня 1937 года. Рэабілітаваны 16 жніўня 1956 года.

У 2007 годзе ў памяць аб кампазітары ў вёсцы Шпакоўшчына Полацкага раёна быў усталяваны памятны знак.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гавяйновіч, В. Вярнуўся купальскай песняй / В. Гавяйновіч // Полацкi веснiк. – 2007. – 11 верас. – С. 5.

2. Грыневіч Антон Антонавіч // Памяць: Полацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: І. Б. Каросцік, Р. І. Маслоўскі, А. Л. Петрашкевіч ; уклад. С. С. Чарняўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Вышэйшая школа, 1999. – С. 640–641.

3. Грыневіч Антон Антонавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 1996. – Т. 3 : Гімназіі–Кадэнцыя. – С. 163.

4. Гриневич Антон Антонович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 345.

5. Карасёў, В. Народа песенная веліч, старонкі роднай галасы / В. Карасёў // Полацкі веснік. – 2007. – 6 ліп. – С. 3.

6. Малашэня, Л. Увекавечылі імя фалькларыста / Л. Малашэня // Народнае слова. – 2007. – 19 ліп. – С. 4.

7. Мацюшонак, Т. Душа, вытканая з узораў меласу / Т. Мацюшонак // Культура. – 2007. – 15–21 снеж. – С. 14.