Гурка-Рамейка Іосіф Уладзіміравіч
Гурка-Рамейка Іосіф Уладзіміравіч нарадзіўся 28 ліпеня 1828 года на Лёзненшчыне, рускі генерал-фельдмаршал, удзельнік Крымскай вайны.
У 1846 годзе скончыў Пражскі корпус. Вызначыўся ў руска-турэцкай вайне 1877–1878 гг. На чале рускіх і балгарскіх войск вызваляў г. Тырнава, захапіў турэцкія ўмацаванні Горны Дубняк і Тэліш, акружыў Плеўну. У снежні 1877 года на чале 70-тысячнага атрада рускіх войск пераадолеў Балканы, здзейсніўшы пераход у трыццаціградусны мароз цераз цяжкадаступны Чур'янскі перавал і авалодаўшы Сафіяй, разбіў турэцкія войскі каля Ташкісена, Філшпопаля.
Пасля вайны працаваў памочнікам галоўнакамандуючага войскамі гвардыі і Санкт-Пецярбургскай ваеннай акругі, часовым генерал-губернатарам Пецярбурга, Адэсы і камандуючым войскамі Адэскай ваеннай акругі. У 1883–1894 гг. – генерал-губернатар Прывіслінскага краю і Варшавы, камандуючы войскамі Варшаўскай ваеннай акругі. Член Дзяржаўнага Савета.
У 1894 годзе выйшаў у адстаўку. 9 сакавіка 1897 года быў абраны ганаровым членам Мікалаеўскай акадэміі Генеральнага штаба.
14 мая 1896 года, у дзень каранацыі Мікалая II, стаў кавалерам ордэна Св. Андрэя Першазванага і ў тым жа годзе быў прызначаны шэфам 14-га стралковага батальёна, які ўваходзіў у склад 4-й стралковай брыгады, якая заслужыла пад яго пачаткам ў 1877 годзе мянушку «жалезнай брыгады». Сярод іншых узнагарод: ордэн Белага арла (30 жніўня 1882 г.), Св. Аляксандра Неўскага (30 жніўня 1884 г., алмазныя знакі да гэтага ордэну былі ўручаны 30 жніўня 1887 г.), Св. Уладзіміра I ступені ( 30 жніўня 1891 г.).
Пасяліўшыся ў сваім маёнтку імя Сахарава Цвярской губерні (зараз гэта асобна размешчаны пасёлак у межах горада Цвер), памёр тут 15 студзеня 1901 года.
У 1983 годзе ў Сахарава ўсталяваны помнік фельдмаршалу.
ЛІТАРАТУРА
1. Алай, А. Генералы Гуркі / А. Алай, У. Мароз // Беларускі гістарычны часопіс. – 2001. – № 5. – С. 65–76.
2. Арсеньев, А. Карьерные вехи земляка / А. Арсеньев // Народнае слова. – 2003. – 23 верас. – С. 4.
3. Бондаренко, В. Доверить генеральский чин: полководцы и военачальники Первой мировой войны – уроженцы Беларуси / В. Бондаренко // Беларуская думка. – 2016. – № 1. – С. 30–38.
4. Гурка (Рамейка-Гурка) Іосіф Уладзіміравіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 94.
5. Гурка (Рамейка-Гурка) Іосіф Уладзіміравіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 56.
6. Гурко Иосиф Владимирович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 347.
7. Коновалова, К. Гурко Иосиф (1828–1901) / К. Коновалова // Сцяг Перамогi (Лёзна). – 2006. – 26 верас. – С. 2.
8. Корнилович, Э. Брал твердыни на Балканах / Э. Корнилович // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2013. – 9 лістап. – С. 7 ; 12 лістап. – С. 3.
9. Корнилович, Э. Освободители Балкан / Э. Корнилович // Беларусь. – 2003. – № 2. – С. 12–14.
10. Кривенок, М. Наш знаменитый земляк / М. Кривенок // Вiцебскі рабочы. – 2001. – 27 студз. – С. 4.
11. Куржалаў, А. Фельдмаршал з Крынак / А. Куржалаў // Народная газета. – 2008. – 29 крас. – С. IV.
12. Ладуцька, К. Ушанавалі Іосіфа [Уладзіміравіча] Гурку ў Цвяры / К. Ладуцька // Краязнаўчая газета. – 2006. – № 43 (лістап.). – С. 2.
13. Лахманенка, Л. Залатая з алмазамі шпага генерала Гуркі / Л. Лахманенка // Звязда. – 2008. – 9 крас. – С. 7.
14. Марціновіч, А. Праз Балканы / А. Марціновіч // Літаратура і мастацтва. – 2008. – 28 лістап. – С. 9.