Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Гурын Валерый Мікалаевіч

Дата нараджэння
30.01.1938
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, г. Віцебск
Дата смерці
01.09.2007
Род дзейнасці
вучоны
Спецыялізацыя
фізіялогія
Навуковая ступень
доктар медыцынскіх навук (1974)
Навуковае званне
прафесар (1975)
Узнагароды і прэміі
«Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (1998)
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1996)
Анохінскі медаль (2002)
памятны сярэбраны Паўлаўскі медаль Міжнароднай акадэміі навук (2003)
залаты Паўлаўскі медаль (да 100-годдзя прысуджэння І. П. Паўлаву Нобелеўскай прэміі) (2005)

Гурын Валерый Мікалаевіч нарадзіўся 30 студзеня 1938 года ў Віцебску ў сям'і інжынера. Вучоны ў галіне фізіялогіі чалавека і жывёл. Доктар медыцынскіх навук, прафесар, член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, замежны член Расійскай акадэміі медыцынскіх навук.

Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1955 годзе паступіў на лячэбны факультэт Віцебскага медыцынскага інстытута, які скончыў у 1961 годзе. Па накіраванні працаваў намеснікам галоўнага ўрача па санітарна-эпідэмічнай рабоце Браслаўскага раёна. У 1962–1963 гг. – урач-ардынатар вочнага аддзялення Мінскай абласной бальніцы. У 1963 годзе паступіў у аспірантуру пры кафедры нармальнай фізіялогіі Мінскага медыцынскага інстытута. Вучоба ў аспірантуры скончылася ў 1966 годзе абаронай кандыдацкай дысертацыі на тэму «Участие аскорбиновой кислоты в механизмах регуляции интероцептивных обменных гомеостагических реакций (связь с активностью гипофизарно-адренокортикальной системы)». У 1966–1971 гг. В. М. Гурын – асістэнт, а ў 1971–1973 гг. – дацэнт кафедры нармальнай фізіялогіі Мінскага медыцынскага інстытута. У 1973 годзе быў прызначаны загадчыкам кафедры. У гэтым жа годзе Валерый Мікалаевіч абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Холинергические механизмы регуляции обмена свободных жирных кислот».

У 1974 годзе В. М. Гурыну было прысвоена званне прафесара. З 1984 года В. М. Гурын працаваў дырэктарам Інстытута фізіялогіі Акадэміі навук БССР. У 1986 годзе ён быў абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР. З 1991 года адначасова загадваў і кафедрай фізіялогіі чалавека і жывёл Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1994 годзе быў абраны акадэмікам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а з 1995 года – акадэмікам-сакратаром аддзялення медыка-біялагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У 1996 годзе В. М. Гурын быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі, а ў 1998 годзе яму было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь».

Валерый Мікалаевіч Гурын – аўтар шматлікіх прац па праблемах тэрмарэгуляцыі і сістэмнай рэгуляцыі метабалічных працэсаў. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС пад яго кіраўніцтвам праводзіліся даследаванні, накіраваныя на вывучэнне магчымасцей карэкцыі змяненняў, выкліканых у арганізме дзеяннем іянізавальнай радыяцыі ў малых дозах, з выкарыстаннем імунамадулятараў і рэгуляторных пептыдаў. Шырокае кола навуковых інтарэсаў акадэміка В. М. Гурына, глыбокае тэарэтычнае абгрунтаванне новых уяўленняў і канцэпцый, стварэнне навуковай школы ў рэспубліцы прынеслі яму заслужанае прызнанне сярод спецыялістаў. За цыкл работ «Механизмы терморегуляции в норме и патологии» ў 1996 годзе яму была прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь.

За навуковыя заслугі В. М. Гурын узнагароджаны Анохінскім медалем, памятным сярэбраным Паўлаўскім медалем Міжнароднай акадэміі навук, залатым Паўлаўскім медалем (да 100-годдзя прысуджэння І. П. Паўлаву Нобелеўскай прэміі).

Памёр Валерый Мікалаевіч 1 верасня 2007 года. Пахаваны ў Мінску.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гурин Валерий Николаевич // Национальная академия наук Беларуси: персональный состав, 1928–2015 / сост.: Т. С. Буденкова [и др.]. – Минск : Беларуская навука, 2016. – С. 82–83.

2. Гурин Валерий Николаевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 347.

3. Гурин Валерий Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2006. – Т. 3 : Герасименко–Картель. – С. 282.

4. Гурин Валерий Николаевич // Ученые-уроженцы Витебщины – для инновационной Беларуси / А. В. Русецкий, Н. К. Толочко. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2007. – С. 47–49.

5. Улащик, В. С. Академик В. Н. Гурин: творческий портрет / В. С. Улащик // Здравоохранение. – 2008. – № 1. – С. 59–62.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Национальная академия наук Беларуси – Гурин Валерий Николаевич

arrow Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси – Гурин Валерий Николаевич

arrow Белорусский государственный университет. Биологический факультет – Гурин Валерий Николаевич

arrow Белорусский государственный медицинский университет – Гурин Валерий