Гусакоў Валянцін Кузьміч
Гусакоў Валянцін Кузьміч – беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі стрававання сельскагаспадарчых жывёл і птушак. Доктар біялагічных навук (1975), прафесар (1977), член-карэспандэнт Расійскай Акадэміі аграрнай адукацыі (1998),
Нарадзіўся 3 лютага 1933 года ў в. Ужляціна Шумілінскага раёна.
У 1959 годзе скончыў заатэхнічны факультэт Віцебскага ветэрынарнага інстытута. З 1961 года працаваў у гэтым інстытуце, у 1980–2000 гг. – загадчык кафедры нармальнай і паталагічнай фізіялогіі.
Заснавальнік і кіраўнік навуковай школы «Фізіялогія стрававання сельскагаспадарчых жывёл і птушак».
Адзін з аўтараў вучэбнага дапаможніка для сярэдніх сельскагаспадарчых навучальных устаноў «Практыкум па анатоміі і фізіялогіі сельскагаспадарчых жывёл» (1979), даведнікаў.
Памёр у 2010 годзе.
ЛІТАРАТУРА
1. Автобиографический очерк доктора биологических наук, профессора, члена-корреспондента Российской Академии аграрного образования Гусакова Валентина Кузьмича: (к 85-летию образования УО ВГАВМ) / отв. за вып. Е. Н. Кудрявцева. – Витебск : ВГАВМ, 2010. – 16 с.
2. Волкова, Л. Профессор от сохи / Л. Волкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2008. – 26 янв. – С. 1, 3.
3. Гусаков Валентин Кузьмич // Вестник академии ветеринарной медицины (Витебск). – 2008. – № 1 (февр.). – С. 6.
4. Гусаков Валентин Кузьмич // Ветеринарная энциклопедия : в 2 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2013. – Т. 1 : А–К. – С. 263.
СПАСЫЛКІ