Гутнікаў Барыс Львовіч
Гутнікаў Барыс Львовіч нарадзіўся 4 ліпеня 1931 года ў Віцебску. Скрыпач.
У 1954 годзе скончыў Ленінградскую кансерваторыю па класе скрыпкі, у 1958 годзе – аспірантуру пры ёй. З гэтага ж года выкладаў у гэтай кансерваторыі. З 1978 года загадваў кафедрай скрыпкі і альта (з 1973 – прафесар).
Барыс Львовіч Гутнікаў – лаўрэат міжнародных конкурсаў скрыпачоў (Прага, 1956, 1-я прэмія), (Парыж, 1957, 1-я прэмія), (Масква, 1962, 1-я прэмія). Удастоены ганаровых званняў «Заслужаны артыст РСФСР», «Народны артыст РСФСР».
Шмат гастраліраваў па гарадах СССР і за мяжой.
Памёр Барыс Львовіч 6 красавіка 1986 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Гутнікаў Барыс Львовіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 528.