Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Іафінаў Самуіл Абрамавіч

Дата нараджэння
12(13).02(01).1909
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
08.09.2002
Род дзейнасці
вучоны
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Спецыялізацыя
аграінжынерыя, механізацыя сельскай гаспадаркі
Навуковая ступень
доктар тэхнічных навук (1957)
Навуковае званне
прафесар (1959)
Навуковае званне
акадэмік Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі (1995)
Узнагароды і прэміі
«Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР» (1971)
«Ганаровы прафесар СПбДАУ» (1998)
«Ганаровы доктар навук СПбДАУ» (1999)
ордэн Айчыннай вайны II ступені – двойчы
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
ордэн Чырвонай Зоркі
медаль «За абарону Ленінграда»
медаль «За працоўную доблесць»

Іафінаў Самуіл Абрамавіч нарадзіўся 12 (13) лютага (студзеня) 1909 года ў Віцебску. Вучоны. Доктар тэхнічных навук, прафесар. Сапраўдны член (акадэмік) Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі, член Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў.

У 1926 годзе скончыў Віцебскі кааператыўны тэхнікум. Працаваў у Аршанскім акрсельгасе, Ленінградскім воблільносаюзе. Прымаў удзел у выпрабаваннях першых савецкіх ільноцерабілак. У 1928 годзе сям'я пераехала ў Ленінград.

У 1936 годзе скончыў Ленінградскі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (зараз – Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт). З 1937 года пачаў настаўніцкую дзейнасць на кафедры «Эксплуатацыя машынна-трактарнага парка» гэтага ж інстытута. У 1940 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю і быў абраны на пасаду дацэнта кафедры.

У гады Вялікай Айчыннай вайны С. А. Іафінаў уступіў у народнае апалчэнне і да канца вайны служыў на Ленінградскім фронце ў аўтамабільных войсках (на Ладажскай лядовай трасе і ў баях пры зняцці блакады Ленінграда кіраваў аўтатранспартам). Пасля дэмабілізацыі і да 1979 года – загадчык кафедры «Эксплуатацыя машынна-трактарнага парка». У 1979 годзе Самуіл Абрамавіч быў прафесарам, потым прафесарам-кансультантам на гэтай кафедры.

Навуковыя працы па тэарэтычных асновах тэхналогіі механізаваных работ, аптымізацыі і аўтаматызацыі рэжымаў работы мабільных сельскагаспадарчых агрэгатаў, энергетыцы і кінематыцы трактарных агрэгатаў, сістэме прыбораў для механізацыі ўліку і кантролю работы агрэгатаў у палявых умовах, гісторыі развіцця сельскагаспадарчай тэхнікі, аграінжынернай навукі і адукацыі.

Аўтар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па эксплуатацыі машынна-трактарнага парка, механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі.

У 1971 годзе прафесар С. А. Іафінаў быў удастоены ганаровага звання «Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР». Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені (2), медалямі.

Памёр Самуіл Абрамавіч 8 верасня 2002 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Іафінаў Самуіл Абрамавіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 127–128.

2. Іафінаў Самуіл Абрамавіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 76–77.

3. Іафінаў Самуіл Абрамавіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 529–530.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Санкт-Петербургский государственный аграрный университет – Иофинов Самуил Абрамович