Іофе Сямён
Іофе Сямён (сапраўднае імя – Сімон-Залман Шмуйловіч) нарадзіўся 1 чэрвеня 1897 года ў г. Глыбокае. Скончыў з залатым медалём Смаленскую класічную гімназію. Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце на медыцынскім факультэце. Адтуль пайшоў служыць у армію. Член РСДРП з красавіка 1916 г. З 1917 г. – тэхнічны сакратар Смаленскага гаркама РСДРП(б), актыўна ўдзельнічаў ва ўстанаўленні Савецкай улады ў суседніх рэгіёнах. Рэдагаваў газету «Известия Смоленского Совета».
Удзельнік грамадзянскай вайны, узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.
Займаў адказныя пасады на дзяржаўнай і партыйнай рабоце.
Рэпрэсіраваны ў 1938 г. Пасмяротна рэабілітаваны.
ЛІТАРАТУРА
1. Сямён Іофэ // Глыбоччына: зямля любімая навечна, дзе Доўгае і Беразвечча... / аўт. тэксту У. І. Бацкалевіч ; фота: К. Л. Дробава [ і інш.]. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 39.