Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ісурын Аляксандр Іосіфавіч

Дата нараджэння
10.08.1916
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
13.04.2013
Род дзейнасці
спартыўны дзеяч
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Воінскае званне
падпалкоўнік
Узнагароды і прэміі
«Заслужаны трэнер РСФСР» (1978)
«Заслужаны работнік фізічнай культуры Расійскай Федэрацыі» (1992)
«Ганаровы суддзя па спорце» (1973)
«Ганаровы старшыня Федэрацыі лёгкай атлетыкі Санкт-Пецярбурга»
ордэн Чырвонай Зоркі – двойчы
ордэн Дружбы
медаль «За баявыя заслугі»
медаль «За абарону Ленінграда»
медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.»
нагрудны знак «За заслугі ў развіцці алімпійскага руху ў Расіі»
нагрудны знак «За заслугі ў развіцці фізічнай культуры і спорту»
нагрудны знак «Выдатнік фізічнай культуры і спорту»

Ісурын Аляксандр Іосіфавіч нарадзіўся 10 жніўня 1916 года ў Віцебску. Спартыўны дзеяч.

Скончыў ваенны інстытут фізічнай культуры ў Ленінградзе. Быў начальнікам спартклуба Ленінградскай ваеннай акругі, намеснікам старшыні Ленінградскага камітэта па фізкультуры і спорце.

З 1939 года – у Чырвонай Арміі. У 1940 годзе Аляксандр Ісурын быў прызначаны начальнікам аддзела фізічнай падрыхтоўкі Ленінградскага франтавога Дома Чырвонай Арміі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны заставаўся ў блакадным Ленінградзе. Ініцыятар правядзення масавых спартыўных спаборніцтваў у блакадным горадзе.

Уваходзіў у састаў савецкіх дэлегацый у якасці суддзі на гульнях пяці алімпіяд: 1956, 1964, 1968, 1976, 1980 гадоў. Удзельнік усіх Спартакіяд народаў СССР. Галоўны суддзя легкаатлетычнага матча СССР – ЗША. 34 гады ўзначальваў Федэрацыю лёгкай атлетыкі Ленінграда і быў членам Прэзідыума Усесаюзнай федэрацыі лёгкай атлетыкі. Суддзя міжнароднай катэгорыі па спартыўнай хадзьбе. Аўтар кніг па гісторыі спорту.

Аляксандр Іосіфавіч Ісурын – лаўрэат ганаровых званняў: «Ганаровы старшыня Федэрацыі лёгкай атлетыкі Санкт-Пецярбурга», «Ганаровы суддзя па спорце», «Заслужаны трэнер РСФСР», «Заслужаны работнік фізічнай культуры Расійскай Федэрацыі». Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і іншымі, медалямі «За баявыя заслугі», «За абарону Ленінграда», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.», нагруднымі знакамі «За заслугі ў развіцці алімпійскага руху ў Расіі», «За заслугі ў развіцці фізічнай культуры і спорту», «Выдатнік фізічнай культуры і спорту» і інш.

Памёр Аляксандр Іосіфавіч 13 красавіка 2013 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ісурын Аляксандр Іосіфавіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 129–130.

2. Ісурын Аляксандр Іосіфавіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 78.

3. Ісурын Аляксандр Іосіфавіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 530.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Иссурин Александр Иосифович

arrow Учитель спорта Александр Иосифович Иссурин