Ізюмаў Мікалай Міхайлавіч
Ізюмаў Мікалай Міхайлавіч нарадзіўся 5 красавіка 1901 года ў Віцебску. Вучоны. Доктар тэхнічных навук, прафесар.
Скончыў Маскоўскі прамыслова-эканамічны і Ленінградскі электратэхнічны інстытуты. 3 1926 года выкладаў у вышэйшых ваенна-навучальных установах, потым загадваў кафедрай у Ваенна-электратэхнічнай акадэміі. З 1948 года – намеснік начальніка Ваеннай акадэміі сувязі, у 1951–1968 гг. – на адказных пасадах у Міністэрстве абароны.
Аўтар шматлікіх навуковых прац, вынаходніцтваў па радыётэхніцы.
Званне «генерал-лейтэнант інжынерна-тэхнічнай службы» М. М. Ізюмаву было прысвоена ў 1943 годзе.
Узнагароджаны ордэнам Леніна, медалямі. «Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР».
Памёр Мікалай Міхайлавіч у 1974 годзе.
ЛІТАРАТУРА
1. Ізюмаў Мікалай Міхайлавіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 127–128–129.
2. Ізюмаў Мікалай Міхайлавіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 77.
3. Ізюмаў Мікалай Міхайлавіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 530.