Каўрыга Ігар Паўлавіч
Каўрыга Ігар Паўлавіч нарадзіўся ў 1961 годзе ў г. Гарадок. Спецыяліст у галіне зенітна-ракетнага ўзбраення. Кандыдат тэхнічных навук, прафесар, намеснік начальніка кафедры радыётэхнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
У 1983 годзе скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча супрацьпаветранай абароны. У 1983–1987 гг. служыў у вайсковых падраздзяленнях. 3 1993 года – выкладчык Мінскага вышэйшага ваеннага інжынернага вучылішча, з 1995 года на выкладчыцкай працы ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
ЛІТАРАТУРА
1. Каўрыга Ігар Паўлавіч // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 712.