Кабуш Уладзімір Трафімавіч
Кабуш Уладзімір Трафімавіч нарадзіўся 15 чэрвеня 1941 года ў горадзе Дуброўна
Беларускі вучоны ў галіне педагогікі. Акадэмік Расійскай акадэміі педагагічных і сацыяльных навук (2004). У 1970 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут.
З 1972 года працуе ў навукова-даследчым інстытуце педагогікі, з 1978 – у Рэспубліканскім універсітэце ўдасканалення настаўнікаў Міністэрства асветы Беларусі (1979–1992 гг. – загадчык кафедры). З 1992 года – дэкан факультэта, загадчык кафедры Інстытута павышэння кваліфікацыі кіруючых кадраў і спецыялістаў адукацыі.
З 1997 года працуе ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (у 1997–1999 гг. – загадчык кафедры, у 1999–2003 гг. – прарэктар). З 1995 года – галоўны рэдактар часопіса «Праблемы выхавання».
Навуковае званне доктара педагагічных навук прысвоена ў 2002 годзе, прафесара – у 1991 годзе.
Кабуш Уладзімір Трафімавіч пісаў навуковыя працы па праблемах гуманізацыі і дэмакратызацыі выхаваўчага працэсу ў адукацыйных установах, тэарэтычных і метадычных асновах педагогікі ненасілля, развіцця дзіцячага руху ў сучаснай сацыякультурнай сітуацыі. Аўтар «Канцэпцыі перабудовы выхаваўчай работы ў сярэдняй агульнаадукацыйнай школе» (1991) і «Канцэпцыі гуманістычнага выхавання» (1998).
ЛІТАРАТУРА
1. Кабуш Владимир Трофимович// Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2006. – Т. 3 : Герасименко–Картель. – С. 824.
2. Кабуш Уладзімір Трафімавіч //Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2004. – Т. 18. Кн. І : Дадатак : Шчытнікі–Яя. – С. 395–396.