Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Качанава Наталля Іванаўна

Дата нараджэння
25.09.1960
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, г. Полацк
Род дзейнасці
дзяржаўны дзеяч
Спецыялізацыя
старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Узнагароды і прэміі
Ганаровы грамадзянін г. Наваполацка (2014)
медаль «За працоўныя заслугі»
«Жанчына Віцебшчыны» (2002)
ордэн Святой Прападобнай Еўфрасінні Полацкай
медаль «Прападобная Еўфрасіння Ігумення Полацкая»
знак «За асаблівыя заслугі»
знак «За заслугі перад Полацкам»
знак «Выдатнік адукацыі»

Качанава Наталля Іванаўна нарадзілася 25 верасня 1960 года ў г. Полацк. Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У 1982 годзе скончыла Наваполацкі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Водазабеспячэнне і каналізацыя», інжынер-будаўнік. У 2006 г. скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай», эканаміст-менеджар.

З 1982 па 1992 гг. працавала на розных пасадах у Наваполацкім міжгарадскім прадпрыемстве водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі. У 1995–2001 гг. працавала ў КУП «Жыллёва-камунальная гаспадарка г. Полацка». З 2002 г. – на дзяржаўнай службе: начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, намеснік старшыні па капітальным будаўніцтве і ЖКГ Полацкага гарвыканкама.

З лістапада 2007 года – старшыня Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання ад Віцебскай вобласці, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.

З 2014 па 2016 гг. прызначана намеснікам прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь. Працуючы на пасадзе мэра, унесла вялікі ўклад у вырашэнне важнейшых задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Наваполацка.

Cа снежня 2016 па снежань 2019 гг. – Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 6 снежня 2019 года назначана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання, абраная Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Н. І. Качанава ўзнагароджана дзяржаўнай узнагародай – медалём «За працоўныя заслугі», удастоена звання «Жанчына Віцебшчыны 2002 года». Узнагароджана ордэнам Святой Прападобнай Еўфрасінні Полацкай, медалём «Прападобная Еўфрасіння Ігумення Полацкая»; нагруднымі знакамі: «За асаблівыя заслугі», «За заслугі перад Полацкам», «Выдатнік адукацыі», УА «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт», «15 гадоў Полацкаму памежнаму атраду»; граматамі і падзякамі Полацкага прадпрыемства «Водаканал», старшыні Полацкага выканаўчага камітэта, старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і інш. У 2014 годзе прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Наваполацка».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бегунова, Е. С душой и от души / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2013. – 17 студз. – С. 1.

2. Винар, Ю. Госпожа мэр / Ю. Винар // Алеся. – 2008. – № 7. – С. 16–17.

3. Качанава, Н. І. «У Полацку я дома» / Н. І. Качанава ; гутарыла Л. Ракоўская // Звязда. – 2017. – 2 верас. – С. 3.

4. Кочанова, Н. И. «Карьеру во главу угла не ставлю» / Н. И. Кочанова // Народнае слова. – 2007. – 1 снеж. – С. 2.

5. Кочанова, Н. И. Хозяйка большого города / Н. И. Кочанова ; беседовала Л. Дедюро // Віцебскі рабочы. – 2011. – 10 дек. – С. 4.

6. Кочанова Наталья Ивановна // Почетные граждане города Новополоцка / [сост. С. Б. Филиппенкова ; ред. совет: Н. М. Марченко, В. К. Мартыненко, М. В. Караваева]. – Новополоцк : ПГУ, 2015. – С. 38–39.

7. Малашеня, Л. Год у руля Новополоцка / Л. Малашеня // Народнае слова. – 2009. – 31 студз. – С. 4.

8. Рыжкова, Н. За духовное возрождение / Н. Рыжкова // Віцебскі рабочы. – 2013. – 17 студз. – С. 1.

9. Рыжкова, Н. Навстречу людям / Н. Рыжкова // Віцебскі рабочы. – 2012. – 20 снеж. – С. 9.

10. Факеев, В. К Новополоцку повышенные требования / В. Факеев // Витебские вести. – 2019. – 30 апр. – С. 2.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Кочанова Наталья Ивановна

arrow Н. Кочанова избрана Председателем Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь