Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Калінін Пётр Захаравіч

Дата нараджэння
25.01.1902
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, в. Альховікі
Дата смерці
12.12.1966
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
партыйны і дзяржаўны дзеяч
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна – двойчы
ордэн Суворава І ступені
ордэн Айчыннай вайны І ступені
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
медалі

Калінін Пётр Захаравіч – партыйны і дзяржаўны дзеяч Беларусі, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Нарадзіўся 25 студзеня 1902 года ў былой вёсцы Альховікі Шумілінскага раёна.

Скончыў Рэспубліканскую школу прапагандыстаў пры ЦК КП(б)Б (1937), Вышэйшую школу партыйных арганізатараў пры ЦК УКП(б) (1941).

У 1924–1926 гг. служыў чырвонаармейцам 16-га асобнага палявога цяжкага артылерыйскага дывізіёна.

У 1927–1935 гг. – на гаспадарчай і партыйнай рабоце.

З 1938 года – у апараце ЦК КП(б)Б, з 1939 года – намеснік наркама земляробства БССР, 1-ы сакратар Вілейскага абкама КП(б)Б.

У 1941–1944 гг. – сакратар ЦК КП(б)Б, член ваеннага савета 21-й арміі, намеснік начальніка штаба партызанскага руху пры ваенсавеце Заходняга фронту.

З верасня 1942 года – начальнік Беларускага штаба партызанскага руху.

З 1944 года – 1-ы сакратар Гродзенскага абкама КП(б)Б, з 1948 года – намеснік старшыні Савета Міністраў БССР, з 1951 года – міністр саўгасаў, з 1953 года – міністр дарожнай і транспартнай гаспадаркі; з 1957 года – міністр хлебапрадуктаў БССР, з 1959 года – саветнік Савета Міністраў БССР.

Член ЦК КПБ у 1940–1952, 1956–1960 гг.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1946–1958), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1938–1955, 1959–1963).

Аўтар успамінаў «Партызанская рэспубліка» (3 выд., 1973).

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнамі Суворава І ступені, Айчыннай вайны І ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

Памёр 12 снежня 1966 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Калінін Пётр Захаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1998. – Т. 7 : Застаўка–Кантата. – С. 466–467.

2. Калінін Пётр Захаравіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 : энцыклапедыя / рэдкал.: А. Я. Андрэеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ, 1990. – С. 237.

3. Калинин Пётр Захарович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 3 : Герасименко–Картель. – С. 841.

4. Петр Захарович Калинин // Высшее партизанское командование Белоруссии, 1941–1944 : справочник / Э. Г. Иоффе [и др.] ; под общ. ред. Э. Г. Иоффе. – Минск : Беларусь, 2009. – С. 45–48.

5. Петр Захарович Калинин // Память: историко-документальная хроника Шумилинского района / редкол.: И. П. Шамякин [и др.] ; худож. А. Н. Хилькевич. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 1985. – С. 511.

6. Фалей, Е. С. Калинин Пётр Захарович / Е. С. Фалей // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 473.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Петр Захарович Калинин (биографический указатель)