Кальцоў Леанід Аляксандравіч
Кальцоў Леанід Аляксандравіч нарадзіўся ў в. Хвашчы Чашніцкага раёна ў 1929 годзе.
Доктар хімічных навук. У 1952 годзе паступіў і ў 1957 г. скончыў Маскоўскі хіміка-тэхналагічны інстытут імя М. В. Ламаносава. Працаваў на заводах хімічнай вытворчасці. Абараніў кандыдацкую дысертацыю па праблемах поліўрэтанаў. Працаваў загадчыкам навуковай лабараторыі ў Казані. Разам з калектывам лабараторыі распрацаваў звыш 30 новых відаў хімічных матэрыялаў.
ЛІТАРАТУРА
1. Кальцоў Леанід Аляксандравіч // Памяць: Чашніцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: М. Ц. Дробыш [і інш.] ; аўт.-уклад. Н. Т. Кіндзяева ; рэд.: А. І. Валахановіч, В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1997. – С. 452–453.