Камлюк Лілія Васільеўна
Камлюк Лілія Васільеўна нарадзілася 2 лютага 1937 года ў Оршы, беларускі вучоны ў галіне гідраэкалогіі.
Скончыла біялагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта ў 1959 годзе. Яна – доктар біялагічных навук (1922), прафесар (1977), вучоны ў галіне гідраэкалогіі. Член Міжнароднага савета па навуцы – тэхнічным супрацоўніцтве ў галіне даследаванняў біярэсурсаў і аквакультуры.
Навуковыя працы Л. Камлюк прысвечаны вывучэнню экасістэм рыбалоўных сажалак з мэтай павелічэння рыбапрадукцыі, а таксама вывучэнню структуры вадаёмаў. Лілія Васільеўна Камлюк чытае лекцыі па курсах «Экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне» для студэнтаў па спецыяльнасці «біялогія» і «глабальная экалогія».
Лілія Васільеўна – аўтар больш чым 160 навуковых публікацый у галіне гідраэкалогіі, а таксама 26 падручнікаў для вучняў сярэдняй школы і абітурыентаў.
ЛІТАРАТУРА
1. Камлюк Лілія Васільеўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1996. – Т. 7 : Застаўка–Кантата. – С. 532.
2. Камлюк Лілія Васілеўна // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 424.
3. Камлюк Лилия Васильевна // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 3 : Герасименко–Картель. – С. 862–863.