Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Канапелька Валерый Канстанцінавіч

Дата нараджэння
07.01.1948
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Віцебскі раён, п. Дымаўшчына
Род дзейнасці
навуковец
Спецыялізацыя
радыёэлектроніка

Канапелька Валерый Канстанцінавіч нарадзіўся 7 студзеня 1948 года ў пасёлку Дымаўшчына Віцебскага раёна. Беларускі вучоны ў галіне радыёэлектронікі. Доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1992).

Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (1971). З 1974 г. працуе ў Беларускім універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі, з 1996 г. у Вышэйшым каледжы сувязі.

Навуковыя працы па тэорыі інфармацыі, тэорыі кадзіравання, лічбавай апрацоўцы інфармацыі, распрацоўцы звышвялікіх інтэгральных схем і сістэм на іх аснове, у тым ліку сістэм памяці.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Канапелька Валерый Канстанцінавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. –Мінск : БелЭн, 1998. – Т. 7 : Застаўка–Кантата. – С. 570.