Канапелька Зінаіда Ігнатаўна
Канапелька Зінаіда Ігнатаўна нарадзілася 25 снежня 1918 года ў г. п. Багушэўск Сенненскага раёна ў сям'і чыгуначніка. Заслужаная артыстка БССР (1954). Народная артыстка БССР (1972). Ганаровы грамадзянін горада Віцебска (1989).
У 1934–1938 гг. вучылася ў тэатральнай студыі пры Другім дзяржаўным тэатры ў Віцебску. Працавала ў Беларускім тэатры імя Я. Коласа.
Актрыса адкрытага тэмпераменту і дасканалага ўвасаблення нацыянальнага характару. Валодала пачуццём стылю і жанру твора, надавала персанажам яркую моўную характарыстыку, дакладна распрацоўвала пластычны малюнак сцэнічнага вобраза. Яе гераіням было ўласціва жыццялюбства, сардэчнасць, светлае, паэтычнае ўспрыманне жыцця.
Першыя значныя ролі на прафесійнай сцэне: Кацярына Сэйдль («Атэстат сталасці» У. Фадора), Насця («Несцерка» паводле В. Вольскага, 1941).
У гады вайны БДТ-2 эвакуіраваўся ў г. Уральск у Заходнім Казахстане. У ліпені 1944 года – гастролі ў Маскве. Восенню 1944 года тэатр вярнуўся ў Віцебск.
Сярод роляў: Ірына («Цудоўны сплаў» У. Кіршана), Мальвіна («Несцерка» В. Вольскага), Галя («Алазаінская даліна» К. Губарэвіча, І. Дорскага), Насця Вярбіцкая, Вікця, Ганна Ціханаўна («Пяюць жаваранкі», «Людзі і д'яблы», «Блытаныя сцежкі» К. Крапівы), Кацярына («Лявоніха» П. Данілава), Аксіння, Вольга («Крыніцы», «Снежныя зімы» паводле І. Шамякіна), Арына Радзівонаўна («Верачка» А. Макаёнка), Нета («Маскоўскі хор» Л. Петрушэўскай), Соф'я Кічыгіна («Шануй бацьку свайго» В. Лаўрэнцьева), Сондра («Амерыканская трагедыя» паводле Т. Драйзера), Мара Цвіёвіч («Доктар філасофіі» Б. Нушыча) і іншыя.
Кандыдат у члены Віцебскага абкама КПБ (двойчы). Дэпутат Віцебскага гарадскога Савета, член таварыства «Веды». Знялася ў мастацкіх кінастужках: «Жыві, родная Беларусь!» (1944), «Алімпіяда» (1989).
Узнагароджана ордэнамі Дружбы народаў, «Знак Пашаны», медалямі Францыска Скарыны, «За доблесную працу», «За працоўную адзнаку», «Ветэран працы». Удастоена вышэйшай тэатральнай узнагароды Беларусі – «Хрустальная Паўлінка».
У Віцебску па вуліцы Леніна на доме № 62/19, дзе жыла актрыса, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Памерла 27 мая 1997 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Актриса, ставшая легендой // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 22 снеж. – С. 4.
2. Баравік, Р. І. Канапелька Зінаіда Ігнатаўна / Р. І. Баравік, Т. Я. Гаробчанка // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. Ю. Аляксандраў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2013. – Т. 4 : З–Л. – С. 331.
3. Гаробчанка, Т. Я. Канапелька Зінаіда Ігнатаўна / Т. Я. Гаробчанка // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – Т. 2 : Габой–Карціна. – С. 661–662.
4. Гаробчанка, Т. Я. Канапелька Зінаіда Ігнатаўна / Т. Я. Гаробчанка // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.] ; пад агул. рэд. А. В. Сабалеўскага. Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 1 : А–К. – С. 485–486.
5. Гаробчанка, Т. Я. Канапелька Зінаіда Ігнатаўна / Т. Я. Гаробчанка // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1998. – Т. 7 : Застаўка–Кантата. – С. 570.
6. Гаробчанка, Т. Я. Зінаіда Канапелька : нарыс жыцця і творчасці / Т. Я. Гаробчанка. – Мінск : Беларуская навука, 1999. – 144 с.
7. Горобченко, Т. Е. Конопелько Зинаида Игнатьевна / Т. Е. Горобченко // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 182.
8. Горобченко, Т. Е. Конопелько Зинаида Игнатьевна / Т. Е. Горобченко // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 511.
9. Дашкевіч, С. Жывая песня Канапелькі / С. Дашкевіч // Культура. – 2004. – 10 студз. – С. 10.
10. Дашкевіч, С. «На ўсё жыццё запалены касцёр...» / С. Дашкевіч // Віцьбічы = Витьбичи. – 2004. – 13 янв. – С. 7.
11. Канапелька Зінаіда Ігнатаўна // Яны нарадзіліся на Сенненшчыне : біяграфічны даведнік / склад. А. В. Бараноўскі. – Віцебск : ВДУ імя Машэрава, 2016. – С. 66–68.
12. Канапелька Зінаіда Ігнатаўна // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 550–551.
13. Конопелько Зинаида Игнатьевна // Почетные граждане белорусских городов : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : Беларусь, 2008. – С. 60.
14. Котович, Т. В ней сочетались красота и благородство... // Вечерний Витебск. – 1998. – 19 дек. – С. 3.
15. Лазука, I. Яе вялiкасць актрыса / І. Лазука // Голас Сенненшчыны. – 1999. – 27 лiп.– С. 2–3.
16. Подлипский, А. В роду Конопелько хранят память об актрисе / А. Подлипский // Народнае слова. – 2001. – 18 верас. – С. 5.
17. Русецкі, А. Дуэт роднасных душ / А. Русецкі // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 27 снеж. – С. 4.
18. Самая лучшая «тётя Зина» // Голас Сенненшчыны. – 2016. – 6 снеж. – С. 5.
19. Сцэна была яе жыццём / падрыхт. Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2015. – 27 студз. – С. 5.