Кандыбо Алег Фёдаравіч
Кандыбо Алег Фёдаравіч – генерал-маёр. Нарадзіўся 11 лістапада 1958 года ў в. Плігаўкі Шумілінскага раёна.
Скончыў Обальскую сярэднюю школу, ваеннае вучылішча ў г. Дубна Маскоўскай вобласці (1979).
У 1976–1997 гг. праходзіў службу ў розных сілавых структурах.
3 1998 па 1999 гг. – кіраўнік справамі Пасольства Рэспублікі Беларусь у РФ.
3 красавіка 2002 года – член ЦС «Саюзнай грамадскай Палаты Беларусі і Расіі».
Удзельнік ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
З 1998 года – прэзідэнт «Маскоўскага клуба беларусаў», з 2001 г. – галоўны рэдактар газеты «Сябры», прэзідэнт Беларуска-Расійскай Асацыяцыі вытворцаў тавараў і паслуг «Сябры».
Быў членам Маскоўскай гарадской арганізацыі Саюза пісьменнікаў Расіі (псеўданім – Алег Обальскі).
ЛІТАРАТУРА
1. Кандыбо Алег Фёдаравіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Витебская областная типография, 2007. – С. 86.
2. Кандыбо, А. Ф. Знакомьтесь: Московский клуб белорусов / А. Ф. Кандыбо ; беседовал В. Дорофеев // Народная газета. – 2000. – 9 снеж. – С. 6.
СПАСЫЛКІ