Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Капіч Мікалай Фёдаравіч

Дата нараджэння
15.08.1918
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, в. Шаенка
Род дзейнасці
гісторык
Навуковая ступень
кандыдат філасофскіх навук (1962)
Навуковае званне
доктар гістарычных навук (1979)
Навуковае званне
прафесар (1981)
Узнагароды і прэміі
Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1987)
ордэн Чырвонай Зоркі (1943)
ордэн Айчыннай вайны II ступені (1985)
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1960, 1966, 1971)

Капіч Мікалай Фёдаравіч – беларускі гісторык. Кандыдат філасофскіх навук (1962), доктар гістарычных навук (1979), прафесар (1981). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1987).

Нарадзіўся 15 жніўня 1918 года ў в. Шаенка Шумілінскага раёна.

Скончыў Ульскую сярэднюю школу (1932), Полацкі педагагічны тэхнікум (1935), Аршанскі настаўніцкі інстытут (1937), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1953), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1957).

У 1937–1939 гг. – настаўнік Каханавіцкай сярэдняй школы Асвейскага раёна.

Удзельнік савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай войнаў.

3 1945 года – на партыйнай рабоце, з 1958 года – загадчык аддзелам ЦК КПБ.

У 1969–1975 гг. – дырэктар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ.

У 1975–1991 гг. – старшы выкладчык, загадчык кафедры, прафесар Мінскай вышэйшай партыйнай школы.

Член КПБ у 1960–1976 гг. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963–1971 гг.

Член рэдкалегіі «Нарысаў гісторыі Камуністычнай партыі Беларусі» (ч. 2, 1967). Аўтар прац па гісторыі КПБ: «Ідэалагічная работа – магутная сіла ў барацьбе за камунізм» (1962), «У творчай актыўнасці мас – залог урачыстасці камунізму» (1964), «Шляхі далейшага ўдасканалення сацыялістычнага ладу жыцця» (1983).

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (1943), Айчыннай вайны II ступені (1985), трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1960, 1966, 1971), шматлікімі медалямі і ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Капіч Мікалай Фёдаравіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : [у 12 т.] / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1972. – Т. 5 : Зуйкі–Кішы. – С. 412–413.

2. Капіч Мікалай Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1999. – Т. 8 : Канто–Кулі. – С. 27.

3. Славутыя імёны Бацькаўшчыны // Гісторыка-краязнаўчы курс «Наша Шуміліншчына». Шуміліназнаўства / уклад.: В. А. Падляшчук [і інш.]. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2010. – С. 68–72.

4. Фалей, Е. С. Капич Николай Федорович / Е. С. Фалей // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 477.