Каплан Рыгор Львовіч
Каплан Рыгор Львовіч нарадзіўся ў г. Чашнікі ў 1915 годзе. У 1930 годзе скончыў сямігадовую школу ў Чашніках. Да вайны працаваў настаўнікам, завучам, дырэктарам сярэдняй школы, а потым рэдактарам раённай газеты ў Ельску.
У гады вайны – рэдактар Палескай абласной падпольнай газеты «Бальшавік Палесся». Пасля вызвалення працаваў у партыйных органах Палескага абкама партыі, потым, пасля скасавання Палескай вобласці, у Гомельскім абкаме партыі. Мае тры ордэны, 12 медалёў, тры Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР. У 1975 годзе атрымаў званне «Заслужаны работнік культуры БССР».
ЛІТАРАТУРА
1. Каплан Рыгор Львовіч // Памяць: Чашніцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: М. Ц. Дробыш [і інш.] ; аўт.-уклад. Н. Т. Кіндзяева ; рэд.: А. І. Валахановіч, В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1997. – С. 440.