Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Капыскі Залман (Зіновій) Юдавіч (Юльевіч)

Дата нараджэння
19.01.1916
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
14.12.1996
Род дзейнасці
вучоны
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Спецыялізацыя
гісторыя
Навуковая ступень
доктар гістарычных навук (1968)
Узнагароды і прэміі
ордэн Айчыннай вайны II ступені
медаль «За абарону Масквы»

Капыскі Залман (Зіновій) Юдавіч (Юльевіч) нарадзіўся 19 студзеня 1916 года ў Віцебску. Беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук.

У 1939 годзе скончыў Мінскі інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў у Мінскім аблпланаддзеле (1939), інстытутах эканомікі (1941) і гісторыі (1950–1990) АН Беларусі.

Даследаваў гісторыю беларускага феадальнага горада, крыніцазнаўства, гістарыяграфію гісторыі Беларусі феадальнай эпохі.

Аўтар кніг «Эканамічнае развіццё гарадоў Беларусі ў XVI – першай палове XVII стст.» (1966), «Сацыяльна-палітычнае развіццё гарадоў Беларусі ў XVI – першай палове XVII стст.» (1975), «Крыніцазнаўства аграрнай гісторыі Беларусі» (1978). Адзін з аўтараў «Гісторыі Мінска» (1957), «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1, 1961, на рускай мове), «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1, 1972), «Гісторыі рабочага класа Беларускай ССР» (т. 1, 1984), «Нарысаў гісторыі Беларусі» (ч. 1, 1994) і інш.

Памёр Залман Юдавіч 14 снежня 1996 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Іофе, Э. Р. Яго па праве лічаць класікам беларускай гістарычнай навукі: (да 100-годдзя з дня нараджэння Зіновія Юльевіча Капыскага) / Э. Р. Іофэ // Беларускі гістарычны часопіс. – 2016. – № 1. – С. 32–38.

2. Капыскі Зіновій Юльеіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : [у 12 т.] / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1972. – Т. V : Зуйкі–Кішы. – С. 417.

3. Капыскі Залман Юдавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1999. – Т. 8 : Канто–Кулі. – С. 36.

4. Капыскі Залман Юдавіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 530.

5. Капыскі Залман Юдавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 1997. – Т. 4 : Кадэты–Ляшчэня. – С. 106–107.

6. Копысский Залман Юдович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 513.

7. Копысский Залман Юдович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 207.