Каралёў Альберт Гаўрылавіч
Каралёў Альберт Гаўрылавіч нарадзіўся 29 верасня 1938 года ў с. Астрэйкавічы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці.
У 1958 г. скончыў Мінскі індустрыяльны тэхнікум, атрымаўшы спецыяльнасць тэхніка-тэхнолага. Па размеркаванні працаваў у Рэчыцы на заводзе керамічных труб, майстрам газавай станцыі. У 1963 г. абраны другім, пазней першым сакратаром Рэчыцкага гаркама ЛКСМБ.
У 1966 г. скончыў хіміка-тэхналагічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута, атрымаў дыплом інжынера-тэхнолага сілікатнай прамысловасці. У 1967 г. абраны другім сакратаром Гомельскага абкама камсамола.
З 1970 г. – інструктар Гомельскага абкама КПБ, другі сакратар Мазырскага гарадскога камітэта партыі. Пасля заканчэння вучобы ў Вышэйшай партыйнай школе пры ЦК КПСС (1975) прызначаны інструктарам Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Беларусі.
З 1978 па 1983 гг. – першы сакратар Наваполацкага гаркама КПБ. У 1983–1986 гг. працаваў на пасадзе загадчыка аддзела арганізацыйна-партыйнай работы Віцебскага абкама КПБ. З 1986 года па 1988 гг. – намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама. У цяперашні час працуе ў Віцебскім абласным саюзе наймальнікаў.
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1981). У 2013 г. прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Наваполацка».
ЛІТАРАТУРА
1. Каралев, А. Г. За опытом – и за границу / А. Г. Каралев ; беседовал И. Петров // Віцьбічы = Витьбичи. – 2008. – 28 авг. – С. 3.
2. Каралев Альберт Гаврилович // Почетные граждане города Новополоцка / [сост. С. Б. Филиппенкова ; ред. совет: Н. М. Марченко, В. К. Мартыненко, М. В. Караваева]. – Новополоцк : ПГУ, 2015. – С. 35.