Каралёнак Генадзь Антонавіч
Каралёнак Генадзь Антонавіч нарадзіўся 17 студзеня 1951 года ў в. Лапухоўка Пастаўскага раёна, вучоны-эканаміст, доктар эканамічных навук, прафесар.
У 1973 годзе скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі. Паралельна, з гэтага ж года, працуе ў філіяле Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі Цэнтрсаюза. У 1977–1980 гг. і 1989–1992 гг. – у Расійскай эканамічнай акадэміі імя Пляханава (Масква). З 1974 года працуе ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 1997 г. – загадчык кафедры, з 1998 г. – прарэктар). У 1995 годзе атрымаў навуковае званне прафесара. У 2003 годзе – Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь. У навуковых працах Г. А. Каралёнак разглядае пытанні рынкавай эканомікі, менеджменту ў гандлі.
ЛІТАРАТУРА
1. Каралёнак Генадзь Антонавіч // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў ; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2001. – С. 509.
2. Королёнок Геннадий Антонович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 516–517.
3. Короленок Геннадий Антонович // Ученые-уроженцы Витебщины – для инновационной Беларуси : [справочное издание] / А. В. Русецкий, Н. К. Толочко. – Витебск : издательство УО «ВГУ им. П. М. Машерова», 2007. – С. 124.