Караткевіч Аляксандр Цімафеевіч
Аляксандр Цімафеевіч Караткевіч нарадзіўся 20 сакавіка 1922 г. у в. Стрыжава Бешанковіцкага раёна, гісторык. Удзельнік партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну. Скончыў БДУ (1949) і Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б (1950). У 1944–1948 гг. на камсамольскай рабоце, з 1950 г. выкладчык Мінскай ВПШ, з 1958 г. першы сакратар Ленінскага РК КПБ г. Мінска, з 1960 г. сакратар Мінскага гаркама КПБ, з 1962 г. загадчык аддзела Мінскага прамысловага абкама КПБ. У 1964–1969 гг. сакратар Мінскага абкама КПБ, у 1969–1977 гг. загадчык аддзела ЦК КПБ. З 1977 г. рэктар Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Аўтар навуковых прац па гісторыі, народнай асвеце і педагогіцы. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1967–1990 гг. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Дружбы Народаў, 12 медалямі.
ЛІТАРАТУРА
1. Аляксандр Цімафеевіч Караткевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Бешанковіцкага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1991. – С. 414–415.
2. Кушнер, В. Галоўнае – рабіць людзям дабро // Беларускі гістарычны часопіс. – 2002. – N 2–3. – С. 60–61.
СПАСЫЛКІ
1. Белорусский государственный педагогический университет им. М. Танка.