Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Караткоў Петр Іванавіч

Дата нараджэння
17.09.1916
Месца нараджэння
Саратаўская вобласць, с. Яроміна
Дата смерці
1989
Узнагароды і прэміі
Ганаровы грамадзянін г. Наваполацка (1985)
Заслужаны работнік прамысловасці БССР
Дзяржаўная прэмія СССР (1970)
ордэн Леніна – двойчы
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1958)
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1976)

Караткоў Петр Іванавіч нарадзіўся 17 верасня 1916 года ў в. Яроміна Саратаўскай вобласці.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ваяваў у складзе Ленінградскага і Прыбалтыйскага франтоў.

Пасля дэмабілізацыі ў 1946 г. працаваў на інжынерных пасадах на Орскім нафтаперапрацоўчым заводзе, у пусканаладачнай брыгадзе Саюзнай Канторы «Аргнафтазавода», будаваў і ўводзіў у эксплуатацыю ўстаноўкі алейнай вытворчасці Новакуйбышэўскага нафтаперапрацоўчага завода на пасадзе намесніка галоўнага інжынера. Працаваў на кіруючых пасадах Разанскага і Сярэдневолжскага Саўнаргаса. У 1964 г. пераехаў з Валгаграда ў Полацк.

З 1964 па 1977 гг. – дырэктар Полацкага нафтаперапрацоўчага завода. Кіраваў пускам многіх установак, комплексаў, тэхналагічных ліній. У 1966 г. была запушчана ў эксплуатацыю самая буйная ў СССР і першая ў Еўропе ўстаноўка па перапрацоўцы 6 млн. тон нафты ў год. Дэлегат XXIV з'езду КПСС, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР. Узнагароджаны ордэнамі Леніна і Кастрычніцкай Рэвалюцыі. У 1985 г. прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Наваполацка».

Памёр Пётр Іванавіч у 1989 годзе.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Коротков Петр Иванович // Почетные граждане города Новополоцка / [сост. С. Б. Филиппенкова ; ред. совет: Н. М. Марченко, В. К. Мартыненко, М. В. Караваева]. – Новополоцк : ПГУ, 2015. – С. 9.

2. Факеев, В. След на земле / В. Факеев // Новополоцк сегодня. – 2016. – 5 февр. – С. 4.