Кардовіч Іосіф Мітрафанавіч
Кардовіч Іосіф Мітрафанавіч – адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, дзяржаўны дзеяч БССР.
Нарадзіўся 5 красавіка 1899 года ў в. Друцк Талачынскага раёна.
У 1919–1922 гг. служыў у Чырвонай Арміі радавым 29-й Сібірскай стралковай дывізіі.
3 1925 года на савецкай рабоце ў Талачынскім, Дубровенскім, Лельчыцкім, Мсціслаўскім, Горацкім раёнах.
Член КПСС з 1928 года.
3 1939 года – намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама.
У ліпені 1941 года ўдзельнічаў у абароне Магілёва, член абласнога штаба народнага апалчэння.
У 1942 годзе накіраваны ЦК КП(б) у Магілёўскую вобласць для кіраўніцтва партызанскім рухам; са жніўня – сакратар падпольнага Бабруйскага міжраённага камітэта КП(б)Б; з кастрычніка –упаўнаважаны ЦК КП(б)Б па Магілёўскай вобласці.
Член Магілёўскага падпольнага абкама КП(б)Б з красавіка 1943 года. У тым жа годзе стаў генерал-маёрам.
У 1943–1953 гг. – старшыня Магілёўскага, Віцебскага аблвыканкамаў.
3 1953 года – член калегіі Міністэрства харчовых тавараў, намеснік міністра прамысловасці мясных і малочных прадуктаў БССР, у Белкаапсаюзе.
Кандыдат у члены ЦК з 1949 года, член ЦК КПБ у 1952–1954 гг.
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1946–1954), Вярхоўнага Савета БССР (1951–1955).
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I і II ступеняў, медалямі.
Памёр 27 снежня 1967 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
ЛІТАРАТУРА
1. Иосиф Митрофанович Кардович // Высшее партизанское командование Белоруссии, 1941–1944 : справочник / Э. Г. Иоффе [и др.] ; под общ. ред. Э. Г. Иоффе. – Минск : Беларусь, 2009. – С. 66–67.
2. Іосіф Мітрафанавіч Кардовіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. – С. 643.
3. Кардович Иосиф Митрофанович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 479.