Карнавухаў Марка Лукіч
Карнавухаў Марка Лукіч нарадзіўся 3 лістапада 1900 года ў в. Гор'е Дрысенскага павета (зараз Верхнядзвінскі раён) у сям'і сялян.
У 1937 годзе скончыў Ваенна-транспартную акадэмію. У Чырвонай Арміі з 1919 года. У ліпені 1919 – чэрвені 1920 гг. на Заходнім фронце – памочнік начальніка, начальнік чыгуначнай станцыі. З 1937 года – начальнік факультэта акадэміі. У Айчынную вайну на Паўднёва-Заходнім, 2-м і 3-м Прыбалтыйскім франтах – камандзір чыгуначнай брыгады. З 1948 года – камандзір злучэння. Генерал-маёр тэхнічных войск (1949).
З 21 ліпеня 1955 года ў адстаўцы. Узнагароджаны ордэнам Леніна, 5 іншымі ордэнамі, медалямі.
ЛІТАРАТУРА
1. Карнавухаў Марка Лукіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 147.
2. Карнавухаў Марка Лукіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 88.
3. Карнавухаў Марка Лукіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. – Мінск, 1972. – Т. 5 : Зуйкі–Кішы. – С. 447.
4. Свекла, В. Полководцы – наши земляки / В. Свекла // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2014. – 4 сак. – С. 3.