Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Каротчык Леанід Аляксандравіч

Дата нараджэння
05.07.1947
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, в. Кляпіцы
Род дзейнасці
кіраўнік
Спецыялізацыя
пажарная ахова
Воінскае званне
генерал-маёр унутранай службы
Узнагароды і прэміі
Заслужаны супрацоўнік Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай Федэрацыі
ордэн Святога Данііла 2-й ступені

Каротчык Леанід Аляксандравіч нарадзіўся 5 ліпеня 1947 года ў в. Кляпіцы Докшыцкага раёна. Генерал-маёр унутранай службы (1997). Заслужаны супрацоўнік Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай Федэрацыі. Скончыў Свярдлоўскае пажарна-тэхнічнае вучылішча (1968), Вышэйшую інжынерную пажарна-тэхнічную школу пры Акадэміі МУС СССР (1973), курсы Акадэміі Дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расіі (1998). Прайшоў шлях ад начальніка каравула да начальніка Упраўлення дзяржаўнай пажарнай аховы г. Масквы.

Л. А. Каротчык праявіў сябе як прафесіянал высокага класа пры тушэнні пажараў на аб'ектах рознага прызначэння, правядзенні пажарна-тэхнічных абследаванняў прадпрыемстваў і ўстаноў са складанымі спецыфічнымі тэхналагічнымі працэсамі вытворчасцей.

Ініцыятар ідэі набору на службу ў пажарную ахову грамадзян па кантракце, што дазволіла укамплектаваць пажарныя часці Масквы згодна нарматываў. Усталяваў травалыя дзелавыя адносіны з Урадам Масквы і органамі мясцовага самакіравання, дзякуючы чаму пажарная ахова Масквы атрымала фінансавую падтрымку, абнавілася матэрыяльна-тэхнічная частка падраздзяленняў пажарнай службы.

Унёс вялікі асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне эканамічных і грамадскіх сувязей з суб'ектамі РФ, са структурамі пажарнай аховы краін СНД, Германіі, Фінляндыі, Велікабрытаніі, ЗША і інш.

Узнагароджаны ордэнам Святога Данііла 2-й ступені, медалямі. Двойчы адзначаны імянной зброяй.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Каротчык Леанід Аляксандравіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 624.