Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Кароткая Таццяна Пятроўна

Дата нараджэння
05.01.1951
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Талачынскі раён, в. Анеліна
Род дзейнасці
філосаф
Навуковая ступень
кандыдат філасофскіх навук (1978), доктар філасофскіх навук (1997)
Навуковае званне
прафесар філасофскіх навук (2005)

Кароткая Таццяна Пятроўна – беларускі філосаф.

Нарадзілася 5 студзеня 1951 года ў в. Анеліна Талачынскага раёна.

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1973), аспірантуру Інстытута філасофіі і права АН БССР (1976).

У 1976–2000 гг. працавала ў Інстытуце філасофіі НАН Беларусі.

З 2000 года – прафесар Беларускага эканамічнага ўніверсітэта.

Кандыдат філасофскіх навук (1978), доктар філасофскіх навук (1997), прафесар філасофскіх навук (2005).

Даследуе пытанні гісторыі філасофіі, рэлігіязнаўства, праблемы тэарэтыка-метадалагічных асноў фарміравання і станаўлення традыцый рэлігійнай філасофіі і філасофска-рэлігійнага мадэрнізму ў Расіі і Беларусі ў канцы XIX – пачатку XX стст., даследуе гісторыю і спецыфіку функцыянавання рэлігійных плыняў у Беларусі на сучасным этапе.

Аўтар кніг: «Рэлігійная філасофія ў Беларусі пачатку XX ст.» (1983), «У пошуках новай рацыянальнасці: рэлігійная філасофія ў Расіі канца XIX – пачатку XX ст.» (1994), «Рэлігіязнаўства: рэлігіі ў Беларусі» (2004).

Таксама мае публікацыі ў зборніках і перыядычных выданнях: «Сацыяльныя утопіі» (2005), «Традыцыйныя рэлігіі ў сучаснай Беларусі» (2010), «Стараверства ў Беларусі» (2011), «Праблема творчасці ў сучаснай рэлігійнай свядомасці» (2015), «Стараверства і пратэстантызм: з гісторыі праблемы» (2017), «Духоўнасць як філасофская катэгорыя» (2018) і іншыя.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Кароткая Таццяна Пятроўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1999. – Т. 8 : Канто–Кулі. – С. 90.

2. Кароткая Таццяна Пятроўна // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. Ю. Аляксандраў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2013. – Т. 4 : З–Л. – С. 384.

3. Короткая Татьяна Петровна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 518.

4. Короткая Татьяна Петровна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 227.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Белорусский государственный экономический университет. Короткая Татьяна Петровна