Карпеза Ігнацій Іванавіч
Карпеза Ігнацій Іванавіч, генерал-лейтэнант (1946). Нарадзіўся 25 лістапада 1898 года ў в. Кульгаёўка Глыбоцкага раёна. У арміі з 1915 г., у Чырвонай Арміі з 1918 г. Удзельнік грамадзянскай вайны. Скончыў ваенную акадэмію імя Фрунзе (1936). З 1936 г. памочнік камандзіра, камандзір дывізіі, начальнік ваеннага вучылішча, камандзір корпуса.
На фронце з чэрвеня 1941 г. Камандуючы 15-га механізаванага корпуса, удзельнічаў у танкавай бітве пад Дубна, пад Луцкам і Роўна.
Пасля вайны намеснік камандуючага Кіеўскай ваеннай акругі. За баявыя заслугі генерал-лейтэнант І. І. Карпеза ўзнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, 4 ордэнамі Чырвонага Сцяга і медалямі.
У 1959 г. звольніўся ў запас. Жыў у Кіеве.
Памёр у 1987 годзе.
ЛІТАРАТУРА
1. Васілега, Г. Генерал з Кульгаёўкі / Г. Васілега // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1995. – С. 266–267.
2. Карпеза Ігнацій Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1997. – Т. 4 : Кадэты–Ляшчэня. – С. 125.