Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Карцель Мікалай Аляксандравіч

Дата нараджэння
05.05.1937
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Расонскі раён, в. Галяшы
Дата смерці
01.04.2013
Род дзейнасці
вучоны
Спецыялізацыя
генетыка
Навуковая ступень
доктар біялагічных навук (1984)
Навуковае званне
прафесар (1991)
Навуковае званне
акадэмік (1996)
Узнагароды і прэміі
Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1999)
медаль Францыска Скарыны (2009)
прэмія НАН Беларусі (2001)

Карцель Мікалай Аляксандравіч нарадзіўся 5 мая 1937 года ў в. Галяшы (зараз – Сасновы Бор) Расонскага раёна.

Беларускі вучоны ў галіне генетыкі.

Акадэмік НАН Беларусі (1996); член-карэспандэнт (1986).

Доктар біялагічных навук (1984), прафесар (1991).

Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1999).

У 1959 годзе скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут імя С. М. Кірава.

У 1960–1967 гг. – у Беларускім тэхналагічным інстытуце, з 1967 года – у Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі. У 1978–1994 гг. – намеснік дырэктара, у 1994–2004 гг. – дырэктар (адначасова з 1985 года – загадчык лабараторыі).

Навуковыя працы па генетыцы, малекулярнай генетыцы і генетычнай інжынерыі раслін.

Правёў сістэматычнае вывучэнне ўзаемадзеяння экзагеннай ДНК з геномам вышэйшых раслін і абгрунтаваў фундаментальныя палажэнні пра фізіялагічнае, біяхімічнае, цыталагічнае і генетычнае дзеянне чужароднай ДНК на раслінны арганізм.

Карцель М. А. распрацаваў тэхналогію стварэння трансгенных раслін шэрагу сельскагаспадарчых культур і стварыў арыгінальныя вектарныя канструкцыі, якія нясуць гаспадарчыя важныя гены.

Атрымаў трансгенныя расліны, якія праяўляюць устойлівасць да фітапатагенаў і насякомых, расліны, якія здольныя паспяхова расці на глебах, забруджаных цяжкімі металамі і нафтапрадуктамі.

Устанавіў ролю простых і складаных паслядоўнасцей ДНК, якія паўтараюцца ў структурна-функцыянальнай арганізацыі геному раслін. Выдаў і ўкараніў у практыку метадычныя рэкамендацыі па ДНК-паспартызацыі гатункаў і ліній раслін. Стварыў насычаную ДНК-маркерамі генетычную карту геному жыта, якая прадстаўляе высокую генетыка-селекцыйную каштоўнасць.

Праводзіў даследаванні па генетычных выніках Чарнобыльскай катастрофы.

Прэмія НАН Беларусі (2001) за кнігу «Генетыка: энцыклапедычны слоўнік».

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2009).

Аўтар больш за 470 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій, 12 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Памёр 1 красавіка 2013 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Картель Николай Александрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 480.

2. Картель Николай Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 7 : Снегирь–Ящерицын. – С. 893–894.

3. Картель Николай Александрович // Национальная академия наук Беларуси: персональный состав, 1928–2015 / сост.: Т. С. Буденкова [и др.] ; редсов.: В. Г. Гусаков [и др.]. – Минск : Беларуская навука, 2016. – С. 115–116.

4. Картель Николай Александрович // Национальная академия наук Беларуси: персональный состав, 1928–1998 / сост.: О. А.Гапоненко [и др.] ; редкол.: Н. А. Борисевич [и др.]. – Минск : БелЭн, 1999. – С. 66–67.

5. Комарова, Ж. Капитан своей судьбы / Ж. Комарова // Наука и инновации. – 2012. – № 5. – С. 55–60.