Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Каруза Павел Іосіфавіч

Дата нараджэння
25.02.1906
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, в. Валкалата
Дата смерці
25.01.1988
Род дзейнасці
фалькларыст, этнамузыказнавец, кампазітар, грамадска-палітычны дзеяч

Каруза Павел Іосіфавіч нарадзіўся 25 лютага 1906 года ў в. Валкалата Докшыцкага раёна. Беларускі фалькларыст, этнамузыказнавец, кампазітар, грамадска-палітычны дзеяч. Скончыў Віленскую кансерваторыю (1928). 3 1925 г. удзельнічаў у беларускім грамадска-палітычным і культурным жыцці Заходняй Беларусі. У 1927 г. – старшыня ЦК Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і рэдактар яе друкаванага органа газеты «Беларуская крыніца». Неаднаразова прыцягваўся польскімі ўладамі да судовай адказнасці.

Пад уплывам збіральніка і папулярызатара беларускага музычнага фальклору, выдаўца, педагога і кампазітара А. А. Грыневіча збіраў беларускі мелас, які выкарыстоўваў у кампазітарскай і выканаўча-харавой практыцы як дырыжор хору Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры.

У 1928 г. ад насельніцтва Свянцяншчыны абраны паслом (дэпутатам) у польскі сейм. У 1934 г. пераехаў у Мінск, дзе адразу быў арыштаваны і сасланы на Салаўкі (Расія). Пасля 13-гадовага тэрміну зняволення ў 1947 г. вярнуўся ў Беларусь. Працаваў у Доме народнай творчасці ў г. Маладзечна. У 1949 г. зноў арыштаваны і высланы ў Сібір. Пасля рэабілітацыі ў 1957 г. вярнуўся ў Вільнюс. Працаваў у Дзяржаўным ансамблі польскай песні і танца Літвы. Супрацоўнічаў з фалькларыстамі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, друкаваўся ў часопісе «Мастацтва Беларусі», газеце «Літаратура і мастацтва». Аўтар «Камернай сімфоніі», заснаванай на беларускім меласе, шэрагу песень на словы Янкі Купалы, Якуба Коласа і іншых беларускіх паэтаў.

Памёр Павел Іосіфавіч 25 студзеня 1988 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Каруза Павел Іосіфавіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 624.

2. Скрабатун, У. Павел Іосіфавіч Каруза / У. Скрабатун // Вольнае Глыбокае. – 2004. – 19–25 лют. – С. 6.

3. Скрабатун, У. Павел Севярынец: на Глыбоччыне да 100-годдзя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі варта ўшанаваць памяць Паўла Карузы і Міхаіла Пятроўскага / У. Скрабатун // Вольнае Глыбокае. – 2016. – 15 снеж. – С. 1, 11.