Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Касалапаў Якаў Ягоравіч

Дата нараджэння
01.05.1934
Месца нараджэння
Віцебская вобл., Аршанскі р-н, г. Орша
Дата смерці
08.07.1982
Род дзейнасці
музыкант
Спецыялізацыя
кампазітар

Касалапаў Якаў Ягоравіч нарадзіўся 1 мая 1934 года ў Оршы, беларускі кампазітар. У 1966 г. скончыў Беларускую кансерваторыю (клас А. Багатырова). Выкладаў музычна-тэарэтычныя дысцыпліны ў Віцебскім музычным вучылішчы. Працаваў у розных жанрах. Значную ўвагу аддаваў музыцы для народных інструментаў, харавой, дзіцячай. Адметнасць яго стылю – актыўная распрацоўка музычнага фальклору Віцебшчыны.

Аўтар вакальна-сімфанічнай паэмы «Белавежа» (словы Я. Пушчы, 1966), кантаты «Нараджэнне дзяржавы» (словы П. Макаля, М. Калачынскага, М. Хведаровіча, А. Бачылы, 1967), п'есы «Успенская горка» (1968) для сімфанічнага аркестра, фантазіі на тэму беларускай народнай песні для камернага аркестра (1971), «Беларускай уверцюры» для аркестра народных інструментаў (1971), цыкла апрацовак беларускіх народных песень «Аршанскі вяночак» (1979) для фартэпіяна і інш. Пісаў таксама музыку да тэатральных пастановак.

Памёр 8 ліпеня 1982 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Барейша, М. Композитор, учитель, альпинист... / М. Барейша // Віцьбічы = Витьбичи. – 2014. – 22 марта. – С. 10.

2. Бележенко, Б. Был творцом / Б. Бележенко // Вiцебскі рабочы. – 2004. – 31 ліп. – С. 6.

3. Гаёў бялюткая бяроста // Вёрсты пройдзеных дарог / І. А. Яршоў, В. М. Сіднякова. – Магілёў : Магілёўская друкарня, 2003. – С. 211–217.

4. Дроздова, Н. Время, застывшее в музыке / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи – 2009. – 11 апр. – С. 12.

5. Ершов, И. И лён, как небо, синий / И. Ершов // Телеком-экспресс. – 2009. – 30 апр. – С. 7.

6. Касалапаў Якаў Ягоравіч // Кампазітары Беларусі / Т. Г. Мдзівані, Р. І. Сергіенка. – Мінск : Беларусь, 1997. – С. 134–136.

7. Касалапаў Якаў Ягоравіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 430.

8. Косолапов Я. Е. // Союз композиторов БССР : краткий биобиблиографический справочник / Д. Н. Журавлев. – Минск : Беларусь, 1978. – С. 122–126.

9. Прыгун, Л. Гучаць песні Касалапава / Л. Прыгун // Віцебскі рабочы. – 1974. – 14 чэрв. – С. 4.

10. Пузевич, Ж. Е. Я. Е. Косолапов – витебский композитор второй половины XX века / Ж. Е. Пузевич // Мир искусства и дети: проблемы художественной педагогики : материалы IV Международной научно-практической конференции, 29-30 сентября 2009 г. / редкол.: И. А. Шарапова (гл. ред.) [и др.]. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2009. – С. 186–188

11. Якаў Ягоравіч Касалапаў // Мелодыі роднага кравю : бібліяграфічныя рэкамендацыйныя спісы / склад. С. І. Калтыгіна ; Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна. – Віцебск, 1978. – С. 4–8

12. Яков Косолапов : буклет / автор вступительной статьи Д. Журавлев. – Минск : Беларусь, 1983. – 4 с.