Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Касцюшка Іван Іванавіч

Дата нараджэння
31.07.1919
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Талачынскі раён, в. Букарава
Дата смерці
03.03.2018
Род дзейнасці
гісторык
Навуковая ступень
кандыдат гістарычных навук (1952), доктар гістарычных навук (1963)
Навуковае званне
прафесар гістарычных навук (1980)
Узнагароды і прэміі
ордэн Айчыннай вайны I ступені
ордэн Дружбы народаў

Касцюшка Іван Іванавіч нарадзіўся 31 ліпеня 1919 года ў в. Букарава Талачынскага раёна.  Член КПСС з 1943 года.

Пасля заканчэння ў 1947 годзе Маскоўскага гісторыка-архіўнага інстытута працаваў навуковым супрацоўнікам ЦДАКР БССР.

З 1952 года – работнік Інстытута славяназнаўства і балканістыкі Расійскай АН.

Быў галоўным рэдактарам часопіса «Савецкае славяназнаўства» (1965–1986), прэзідэнтам Міжнароднай камісіі па славяназнаўстве (1985–1990).

Кандыдат гістарычных навук (1952), доктар гістарычных навук (1963), прафесар гістарычных навук (1980).

Даследаваў аграрную гісторыю сярэднеўсходняга еўрапейскага рэгіёна, новую і навейшую гісторыю Польшчы і савецка-польскія адносіны.

Адзін з аўтараў 3-томнай «Гісторыі Польшчы» (Т. 2–3, 1955–1958).

Памёр 3 сакавіка 2018 года.

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, ордэнам Дружбы народаў і іншымі дзяржаўнымі ўзнагародамі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Касцюшка Іван Іванавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. – Мінск, 1972. – Т. V : Зуйкі–Кішы. – С. 506.

2. Касцюшка Іван Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1999. – Т. 8 : Канто–Кулі. – С. 165.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Институт славяноведения Российской академии наук. Ушел из жизни Иван Иванович Костюшко