Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Катовіч Таццяна Віктараўна

Дата нараджэння
26.03.1954
Месца нараджэння
г. Віцебск
Род дзейнасці
вучоны
тэатральны крытык
Спецыялізацыя
культуралогія, мастацтвазнаўства
Навуковая ступень
доктар мастацтвазнаўства (2007)
Навуковае званне
прафесар (2010)
Узнагароды і прэміі
Ганаровая грамата Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава (2004)
прэмія аддзела культуры Віцебскага дзяржаўнага выканаўчага камітэта«Сузор’е муз» (2004)
грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2009)
Ганаровая грамата аддзела культуры Віцебскага аблвыканкама (2010)
грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2012)
падзяка Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта за актыўны ўклад у стварэнне Музея гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (2018)
«Чалавек года Віцебшчыны-2019»

Катовіч Таццяна Віктараўна нарадзілася 26 сакавіка 1954 года ў Віцебску. Мастацтвазнаўца, літаратурны крытык.

У 1971–1976 гг. вучылася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце імя У. І. Леніна на факультэце журналістыкі па спецыяльнасці «журналіст». Пасля заканчэння Таццяна Віктараўна вярнулася ў Віцебск і працавала ў аддзеле інфармацыі праектна-канструктарскага бюро аўтаматызаваных сістэм кіравання (ПКБ АСК).

З сакавіка 1977 года Таццяна Катовіч працавала карэспандэнтам-арганізатарам Віцебскага раённага радыё. З 1982 года – рэдактар Віцебскага абласнога радыё, з 1988 года – рэдактар Віцебскага абласнога тэлебачання. У 1993 годзе Т. В. Катовіч паступіла ў аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры па спецыяльнасці «тэорыя мастацтва».

З верасня 1997 года Т. В. Катовіч працавала памочнікам галоўнага рэжысёра Беларускага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа. Кіравала інфармацыйна-аналітычным цэнтрам тэатра. Пры яе ўдзеле ў тэатры была створана выставачная зала. У мясцовым друку апублікаваны цыкл артыкулаў Т. В. Катовіч, прысвечаных творчым партрэтам артыстаў-коласаўцаў. У гэты перыяд Таццяна Віктараўна актыўна праводзіла даследаванні тэатральнага метаду, прымала ўдзел у навуковых канферэнцыях у Беларусі і за яе межамі.

У студзені 1999 года Т. В. Катовіч абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме: «Барока як універсальны стыль мастацкай культуры Беларусі XVI–XVIII стст.» і атрымала ступень кандыдата мастацтвазнаўства. З 2001 года асноўным месцам працы Таццяны Катовіч стаў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава, дзе яна працавала старшым выкладчыкам на кафедры ўсеагульнай гісторыі і сусветнай культуры. У верасні 2007 года абараніла доктарскую дысертацыю. Да 2009 года Таццяна Віктараўна сумяшчала выкладчыцкую дзейнасць з працай у тэатры.

З 1973 года займаецца тэатральнай крытыкай, а з 1994 года – праектамі, звязанымі з авангардам.

Таццяна Віктараўна Катовіч – аўтар праекта Міжнароднай канферэнцыі «Малевич. Классический авангард. Витебск», якая тройчы праходзіла ў Віцебску (1994, 1996, 1998); зборнікаў матэрыялаў «Малевич. Классический авангард. Витебск» (11 выпускаў), «Духовная энергия театра» (1995). Арганізатар Рэспубліканскай канферэнцыі «Трансформация театра» (Віцебск, 1995). Аўтар праекта даследчай лабараторыі Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі (1993). Заснавальнік Рэспубліканскай даследчай лабараторыі сцэнічных мастацтваў (1995). У 2003 годзе яна сумесна з Анастасіяй Махавай паставіла «Супрематический балет», а ў 2006 годзе – балет «Победа над Солнцем».

У цяперашні час Т. В. Катовіч выкладае дысцыпліны культуралагічнага і мастацтвазнаўчага напрамкаў, кіруе даследчай практыкай студэнтаў, з'яўляецца навуковым кіраўніком дыпломных работ і магістарскіх дысертацый.

Таццяна Віктараўна Катовіч – удзельнік і арганізатар міжнародных кангрэсаў, канферэнцый, фестываляў, выставачных праектаў у Расіі, Украіне, Беларусі. Аўтар больш за 500 навуковых і творчых публікацый, у тым ліку 13 манаграфій. З 2016 года – член Беларускага саюза мастакоў.

У 2004 годзе Т. В. Катовіч атрымала прэмію аддзела культуры Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта «Сузор'е муз».

Узнагароджана ганаровымі граматамі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, аддзела культуры Віцебскага аблвыканкама, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У 2018 годзе Катовіч Таццяна Віктараўна атрымала падзяку Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта за актыўны ўклад у стварэнне Музея гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча.

Прафесар кафедры гісторыі і сусветнай культуры гістарычнага факультэта ВДУ імя П. М. Машэрава, доктар мастацтвазнаўства Таццяна Віктараўна Катовіч удастоена ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны-2019» у намінацыі «Сацыяльная сфера».

Жыве ў Віцебску.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Базан, Н. Энциклопедия авангарда родилась в Витебске / Н. Базан // Обозреватель. – 2003. – 14 нояб. – С. 10.

2. Васильева, А. Славен Витебск авангардом / А. Васильева // Рэспубліка. – 1997. – 30 кастр. – С. 6.

3. Галынскі, А. Таццяна Катовіч, намінацыя «Выяўленчае мастацтва» / А. Галынскі // Афіша. – 2005. – лістап. (№ 10). – С. 3.

4. Дольник, Д. Малевич и солнце / Д. Дольник // Витебский проспект. – 2008. – 8 мая. – С. 4

5. Дубовец, Д. Татьяна Котович: «В жизни все закономерно» / Д. Дубовец // Мы і час (Віцебск). – 2009. – 14 крас. – С. 2.

6. Иванова, Г. Адресовано поклонникам авангарда / Г. Иванова // Народнае слова. – 1999. – 20 ліп. – С. 5.

7. Ивановский, Ю. ...И много теплых слов в придачу / Ю. Ивановский // Віцебскі рабочы. – 2004. – 27 крас. – С. 4.

8. Казакевич, Д. Abstrakt / Д. Казакевич // Витебский проспект. – 2005. – 7 июля. – С. 3.

9. Катовіч, Т. В. Таццяна Катовіч: «Містыка Віцебскай аўры давала нам энергію...» / Т. В. Катовіч ; гутарыў Б. Крэпак // Культура. – 2000. – № 43 (28 кастр. – 3 лістап.). – С. 5.

10. Котович, Т. В. Вселенная – сцена. Координаты в пространстве / Т. В. Котович ; беседовала Е. Павлова // Витебский курьер. – 2004. – 26 марта. – С. 4.

11. Котович, Т. В. Малевич как «точка опоры» духа / Т. В. Котович ; беседовала Т. Абакумовская // Рэспубліка. – 1998. – 27 чэрв. – С. 4.

12. Котович, Т. В. Ничего не бывает потом / Т. В. Котович ; беседовала Е. Павлова // Витебский курьер. – 2005. – 12 авг. – С. 4.

13. Котович, Т. В. Обнаженная форма диалога / Т. В. Котович ; беседовала Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2007. – 23 авг. – С. IV. – (Прил.: Вечерний Витебск).

14. Котович, Т. В. Особый образ мышления / Т. В. Котович ; беседовала Е. Павлова // Витебский курьер. – 2002. – 30 авг. – С. 4.

15. Котович, Т. В. Первый юбилей / Т. В. Котович ; беседовал А. Матеюн // Витебские вести. – 2016. – 30 июня. – С. 6.

16. Крупица, Н. Малевич. Классический авангард. Витебск / Н. Крупица // Народная газета. – 2000. – 17 лістап. – С. 5.

17. Марціновіч, Д. Сцэнаграфія. Віцебск / Д. Марціновіч // Літаратура і мастацтва. – 2012. – 24 лют. – С. 13.

18. Матеюн, А. И. Энциклопедия русского авангарда / А. И. Матеюн // Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. – 2004. – № 1. – С. 138.

19. Орлова, Т. Витебск опять в авангарде / Т. Орлова // Рэспубліка. – 1996. – 20 лют. – С. 6.

20. Павлова, Е. Юбилей / Е. Павлова // Витебский курьер. – 2001. – 23 нояб. – С. 1.

21. Пастернак, Т. Люди, годы, жизнь... / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2004. – 15 крас. – С. 2.

22. Пастернак, Т. Энциклопедия русского авангарда / Т. Пастернак // Народнае слова (Віцебск). – 2004. – 15 янв. – С. 8.

23. Плысов, В. Вся жизнь – в искусстве / В. Плысов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2009. – 12 нояб. – С. IX. – (Прил.: Вечерний Витебск).

24. Сеньков, В. Философия театра в отдельно взятой душе: об искусствоведе и театральном критике Татьяне Викторовне Котович / В. Сеньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2014. – 25 март. – С. 3.

25. Цыбульский, М. Л. Котович Татьяна Викторовна / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 524.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Татьяна Викторовна Котович : биобиблиографический указатель

arrow Художники Витебщины. Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина

arrow Котович Татьяна Викторовна

arrow Человек года Витебщины. Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина