Кацар Міхаіл Сяргеевіч
Кацар Міхаіл Сяргеевіч нарадзіўся 25 кастрычніка 1906 года ў в. Клімавічы Сенненскага раёна ў сялянскай сям'і. Беларускі гісторык мастацтва, педагог.
Доктар мастацтвазнаўства (1952). Прафесар (1956).
У 1939 годзе скончыў Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. 3 1943 года займаўся ў аспірантуры пры Траццякоўскай галерэі пад кіраўніцтвам вядомага гісторыка мастацтва I. Э. Грабара. Потым быў начальнікам аддзела аховы помнікаў архітэктуры Упраўлення па справах архітэктуры пры СНК БССР.
У 1946–1950 гг. – загадчык сектара выяўленчага мастацтва ў Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтвазнаўства АН БССР. У 1950–1957 гг. – у Інстытуце літаратуры і мастацтва АН БССР. Адначасова ў 1953–1956 гг. выкладаў у Беларускім тэатральным інстытуце (загадчык кафедры выяўленчага мастацтва).
У 1959 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Архітэктура беларускіх горадоў XVII–XVIII стст.».
У 1957–1973 гг. – загадчык сектара выяўленчага мастацтва, збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР.
Аўтар кніг па праблемах гісторыі беларускага старажытнага і савецкага мастацтва і архітэктуры: «Беларуская савецкая скульптура» (1954); «Беларуская архітэктура: гістарычны нарыс» (1956), «Скульптура Савецкай Беларусі» (1957), «Выяўленчае мастацтва Беларусі дакастрычніцкага перыяду» (1969), «Народна-прыкладное мастацтва Беларусі (ад першабытнага грамадства да 1917 г.)» (1972), «Беларускі арнамент. Ткацтва, вышыўка» (1996) і іншыя.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені.
Памёр 3 сакавіка 1995 года ў Мінску.
ЛІТАРАТУРА
1. Бандарэвіч, В. «Бацька» дзяржаўнага флага / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2016. – 5 лістап. – С. 4.
2. Бандарэвіч, В. Як узор з сялянскага ручніка стаў нацыянальным быткам / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2015. –19 мая. – С. 5.
3. Кацар Міхаіл Сяргеевіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. Ю. Аляксандраў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2013. – Т. 4 : З–Л. – С. 427.