Каваленка Мікалай Рыгоравіч
Каваленка Мікалай Рыгоравіч нарадзіўся 25 сакавіка 1934 года ў в. Чарсцвяды Ушацкага раёна. Скончыў Полацкае педагагічнае вучылішча (1954), Полацкі педагагічны інстытут (1959).
У 1959–1962 гг. працаваў настаўнікам у Кубліцкай сярэдняй школе Ушацкага раёна, завучам і настаўнікам Княжыцкай сярэдняй школы Віцебскага раёна. У 1962–1986 гг. – выкладчык беларускай мовы Віцебскага педінстытута імя С. М. Кірава. Кандыдат філалагічных навук (1969). У 1969–1970 гг. – навуковы супрацоўнік Інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР. У 1970–1972 гг. – навуковы рэдактар літаратурна-кантрольнай рэдакцыі выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». 3 1972 года – старшы выкладчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Аўтар шматлікіх навукова-метадычных прац, адна з іх – «Інфармацыйна-даведачны дапаможнік у беларускай мове».
Памёр Мікалай Рыгоравіч Каваленка 5 жніўня 2002 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Каваленка Мікалай Рыгоравіч // Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – С. 551.
2. Коволенко Николай Григорьевич // Педагогические портреты / А. И. Мурашкин. – Витебск : ВГУ, 2009. – С. 96.